Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Х юбілейная Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда адбылася! Віншуем усіх з перамогай прававой думкі!

1 сакавіка 2014 года ў корпусе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў заключны этап X Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2014.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.Другі дзень спаборніцтваў пачаўся ў 9:00 раніцы з абвяшчэння вынікаў адборачнага тура Алімпіяды.

Напружаная цішыня, доўгія хвіліны чакання, якія казаліся бясконцымі, – і вось вынікі вядомы: 6 каманд і 20 індывідуальных удзельнікаў будуць працягваць барацьбу.

У фінальным туры індывідуальным удзельнікам было прапанавана падрыхтаваць аналіз казуса і прэзентацыю пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе першай інстанцыі .

І пры гэтым удзельнікам неабходна было ўкласціся ў строгі фармат конкурсу: 7 хвілін – прэзентацыя пазіцыі і 7 хвілін – пытанні журы.

Камандам было прапанавана падрыхтаваць аналіз казуса і прэзентацыю пазіцыі пракурора і адваката па крымінальнай справе ў судзе першай інстанцыі .

Каманды выступалі паводле лёсавання перад паважаным журы ў наступным фармаце: парная прэзентацыя пазіцыі абвінавачвання і абароны прадстаўнікамі з розных каманд. Складанасць гэтага задання была яшчэ ў тым, што час выступлення быў абмежаваны: па 7 хвілін на кожнага, а таксама 7 хвілін на пытанні журы.

Па словах удзельнікаў Алімпіяды-2014, заданні гэтага года былі нечаканымі і даволі складанымі ў параўнанні з заданнямі мінулых спаборніцтваў. Аднак, як адзначыла журы, усе ўдзельнікі Алімпіяды трымаліся годна і ўпэўнена.


У 18:00 адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця, на якой прайшло ўзнагароджванне ўдзельнікаў і пераможцаў Алімпіяды 2014.

Пачалася цырымонія закрыцця з падарунка ад арганізацыйнага камітэта.
На экране мы ўбачылі падзеі двух дзен Алімпіяды, якія ўжо ўвайшлі ў гісторыю: кадры ўрачыстай цырымоніі адкрыцця і спаборніцтваў індывідуальных удзельнікаў і каманд.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.Цырымонію закрыцця праводзіла Ліпа Алена Адольфаўна. Яна адзначыла, што некаторыя ўдзельнiкі ўразілі сваімі ведамі членаў журы, а таксама дапоўніла, што шмат намаганняў пры падрыхтоўцы Алімпіяды-2014 прылажылі члены арганізацыйнага камітэта. Алена Адольфаўна звярнула ўвагу на тое, што гэтае спаборніцтва дапамагае ўдзельнікам атрымаць практычныя навыкі, якія спатрэбяцца ім у бліжэйшай будучыні.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.Затым выступіў намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Калінковіч Валерый Леанідавіч, які вызначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі, а таксма адзначыў, што правяраць работы ўдзельнікаў было не толькі цікава, але і павучальна.

А зараз перад вамі - пераможцы X Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2014!


У індывідуальным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам:

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.1 месца
Арэхаў Аляксандр Юр’евіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт)

2 месца
-- Хадановіч Надзея Сяргееўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт)
-- Шаўчанок Ганна Леанідаўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт)

3 месца
-- Лебедзева Кацярына Аляксандраўна (Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова)
-- Бялова Ксенія Сяргееўна (Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова)


Пераможцамі спецыялізаванага абавязковага каманднага конкурсу па юрыдычнай клінічнай адукацыі, сталі наступныя каманды:
Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.

1 месца
Avangard (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт)

2 месца
Vector (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь)

3 месца
Lynces justae (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны)



У камандным заліку пераможцамі сталі:

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.1 месца
Avangard (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт);

2 месца
Smart ideas (Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта )
Lynces justae (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны).

3 месца
Vector (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь),
Купалаўцы (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы).

Усе пераможцы Алімпіяды будуць уключаны ў Банк дадзеных адоранай моладзі.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.Усе пераможцы індывідуальнага і каманднага заліку атрымалі доступ да базы дадзеных прававой сістэмы “Эталон”, а таксама традыцыйны прыз ад інфармацыйнага партнера часопіса “Юрыст” .

А кожны член каманды “Avangard” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт), заняўшай першае месца у камандным заліку, і Арэхаў Аляксандр (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт), заняўшы першае месца ў індывідуальным заліку, атрымалі ад “Бізнэс-Інфа” планшэты.

Спецыяльны прыз ад партнёра Алімпіяды – 2014 ЗТАА “Сарайнен і партнёры” атрымаў Арэхаў Аляксандр (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт).

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.Філіпава Жанна Валянцінаўна, дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы “Новая Еўразія”, асноўнай задачай якой з’яўляецца падтрымка юрыдычнай клінічнай адукацыі, звярнула ўвагу на тое, што плануецца стварэнне міжуніверсітэцкай юрыдычнай клінікі.

Таксама яна выразіла падзяку за шматгадовае правядзенне юрыдычнай Алімпіяды аргнізацыйнаму камітэту ў асобах Балашэнка Сяргея Аляксандравіча, Шыдлоўскага Андрэя Віктаравіча, Калініна Сяргея Артуравіча, Міхасёвай Алены Анатольеўны, Саўкінай Юліі Міхайлаўны і іншых.

Сертыфікат на набыцце офіснага абсталявання для юрыдычнага факультэта быў уручаны дэкану Балашэнка Сяргею Аляксандравічу намеснікам Генеральнага дырэктара ЗП “Кока-Кола Беврыджыз Беларусія” Рашчупкіным Андрэем Валянцінавічам.
Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.
А ўладальніца другога месца ў індывідуальным заліку Хадановіч Надзея Сяргееўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт) атрымала прыз з рук Гарэцкага Аляксандра Тадэвушавіча, дырэктара Адвакацкага бюро «Архіпенка, Гарэцкі і партнеры» (гандлёвая марка "Рывера Кансалтынг Груп").


Уся дзесяцігадовая гісторыя Беларускай юрыдычнай алімпіяды не была бы магчыма без працы членаў студэнцкага арганізацыйнага камітэта, якіх, на жаль, нельга пералічыць пайменна.
Вялікі дзякуй усім!

Асобны дзякуй - фатографам Юрыдычнай Алімпіяды – 2014:
Вікторыі Клок (3 курс), Артуру Маталянцу (4 курс), Аляксандры Брысінай (4 курс).
Дзякуючы вашай руплівай працы самыя яскравыя і цікавыя моманты Алімпіяды–2014 надоўга захаваюцца ў гісторыі Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды!

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.
X юбілейная Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда была ўрачыста зачынена словамі дэкана юрыдычнага факультэта Балашэнка Сяргея Аляксандравіча:
“Сёння перамагла прававая думка і прававая адукацыя!
Сёння перамог кожны з нас!”


Матэрыял рыхтавалі: Касцюкевіч Кацярына, Курапава Нінель
Фота:Клок Вікторыя, Брысіна Аляксандра, Маталянец Артур
Апрацоўка: Вольга Мікалаеўна Знак


З вялікай павагай звяртаем увагу на партнёраў Алімпіяды!
Вялікі дзякуй усім!!!

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by