Кафедра дзяржаўнага кіравання

 

kafedra gos upravleniaКафедра як самастойнае навукова-педагагічнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта створана загадам рэктара № 185-ОД ад 10 красавіка 2015 г. Першы яе загадчык — доктар юрыдычных навук Вольга Іванаўна Чупрыс. З 2018 г. кафедрай кіруе кандыдат юрыдычных навук Таццяна Анатольеўна Чарвякова.

На кафедры працуюць:

прафесар В. М. Талочка, доктар юрыдычных навук, дацэнт;

дацэнты:

Н. В. Валюшка-Орса, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;

Л. А. Краснабаева, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;

А. У. Карамышаў, кандыдат юрыдычных навук;

Н. А. Мароз, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;

Т. М. Міхалева, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;

старшыя выкладчыкі:

В. В. Емельяновіч;

К. В. Лапуцька;

Н. М. Шэўко.

У якасці сумяшчальнікаў выкладаюць:

В. І. Чупрыс, доктар юрыдычных навук, прафесар;

А. Ф. Доўгань, доктар юрыдычных навук, прафесар;

В. А. Антонава, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;

А. Я. Орса, кандыдат юрыдычных навук;

В. З. Рыбаключава, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;

А. М. Старавойтаў, кандыдат юрыдычных навук;

Т. В. Целяціцкая, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;

А. Ю. Чарналеўскі, кандыдат юрыдычных навук;

М. А. Кавалёнак;

П. В. Шавялёў;

А. С. Яраш.

Кафедра забяспечвае выкладанне для студэнтаў юрыдычнага факультэта, факультэта міжнародных адносін і гістарычнага факультэта наступных вучэбных дысцыплiн: «Адміністратыўнае права», «Міжнароднае публічнае права», «Еўрапейскае права», «Параўнальнае адміністратыўнае права», «Дзяржаўная служба», «Права Сусветнай гандлёвай арганізацыі», «Міжнародна-прававыя асновы інфармацыйнай бяспекі», «Мастацтва юрыдычнага аргументу», «Мастацтва вядзення дзелавых перамоў». У магістратуры юрыдычнага факультэта выкладаюцца «Актуальныя праблемы дзяржаўнага кіравання эканамічнай і сацыяльнай сферамі», «Адміністрацыйныя вытворчасці і працэдуры», «Дзяржаўная грамадзянская служба», «Рэалізацыя міжнародных дагавораў у нацыянальнай прававой сістэме», «Сучасныя выклікі і эвалюцыя права ў міжнароднай бяспекі». Для гэтага рыхтуюцца неабходныя вучэбна-метадычныя матэрыялы, у тым ліку тыпавыя навучальныя праграмы, электронныя вучэбна-метадычныя комплексы.

Выкладчыкі кафедры актыўна выкарыстоўваюць у вучэбным працэсе інавацыйныя метады навучання, тэхналогіі праектнага і крэатыўнага навучання, а таксама дыстанцыйныя формы навучання. Шэраг дысцыплін выкладаецца на аглійскай мове.

На кафедры дзейнічаюць студэнцкія навуковыя гурткі: па праблемам дзяржаўнага кіравання (кіраўнікі – Т. А. Чарвякова і Л. А. Краснабаева), па міжнароднаму публічнаму праву (кіраўнік – К. В. Лапуцька), па праву Еўрапейскага Саюза (кіраўнікі – Н. В. Валюшка-Орса і Н. М. Шэўко) і клуб даследаванняў міжнароднага гуманірарнага права і права бяспекі (кіраўнікі – А. Ф. Доўгань і Н. А. Мароз).

Падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі ў аспірантуры і дактарантуры ажыццяўляецца па спецыяльнасцях 12.00.14 – адміністратыўнае права, адміністрацыйна-дэліктнае права, адміністратыўны працэс і 12.00.10 – міжнароднае права; еўрапейскае права. В. І. Чупрыс і В. М. Талочка уваходзяць у склад савета па абароне дысертацый Д 02.01.20 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. В. І. Чупрыс і А. Ф. Доўгань – члены экспертнага савета па юрыдычных навуках Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Выкладчыкі кафедры прымаюць удзел у навуковых даследаванных па ДПНД «Эканоміка і гуманітрнае развіцце беларускага грамадства» на 2016−2020 гады і практах, фінансуемых Беларускім рэпубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў. Вынікі навукова-даследчай працы выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе, пры падрыхтоўцы падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.

Супрацоўнікамі кафедры падрыхтаваны шэраг манаграфій, у тым ліку:

Чуприс, О.И. Теоретико-правовые проблемы государственной службы Республики Беларусь / О.И.Чуприс ; Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь. – Минск : Право и экономика, 2009. – 310 с.;

Чуприс, О.И. Теория меры административного взыскания и ее нормативно-правовая реализация / О.И.Чуприс, Л.И.Гасан. – Минск : БГУ, 2014. – 99 с.;

Административно-правовые споры в социальной сфере: теоретико-прикладные вопросы / О. И. Чуприс [и др.] ; под общ. ред. О. И. Чуприс. – Минск: БГУ, 2016. – 267 с.;

Административно-правовое принуждение в государственном управлении Республики Беларусь / О. И. Чуприс [и др.]. – Минск : Четыре четверти, 2018. – 384 с.;

Червякова, Т.А. Теоретико-прикладные проблемы лицензирования в Республике Беларусь / Т.А. Червякова. - Минск : БГУ, 2014. – 155 с.;

Толочко, О.Н. Введение в теорию правового регулирования внешнеэкономических отношений / О.Н.Толочко. - Гродно: ГрГУ, 2003. - 184 с.;

Толочко, О.Н. Механизм правового регулирования внешних экономических отношений / О.Н.Толочко. - Гродно: ГрГУ, 2007. - 262 с.;

Толочко, О. Взаимодействие международного экономического и национального права / О.Н.Толочко. - LAP Lambert Academic Publishing, 2012. - 408 с.;

Толочко, О.Н. Международное экономическое право и имплементация его норм в национальное законодательство (на примере Республики Беларусь) / А.Н. Толочко. - СПб.: СКФ «Россия-Нева», 2012. - 320 с.;

Михалева, Т.Н. Правовое регулирование региональной экономической интеграции: вызовы и перспективы / Т.Н. Михалева. – Минск : Институт радиологии, 2016. – 194 с.;

Мороз, Н.О. Международно-правовое сотрудничество в борьбе с преступностью в сфере высоких технологий / Н.О.Мороз. – Минск : Междунар. ун-т «МИТСО», 2017. – 266 с.;

Довгань, Е.Ф. Принцип невмешательства во внутренние дела государств: современные тенденции / Е.Ф.Довгань. — Минск: Право и экономика, 2009. — 359 с.;

Douhan, A. F. Regional Mechanisms of Collective Security: The New Face of Chapter VIII of the UN Charter? / A.F.Douhan. – Paris: L.Harmattan, 2013. – 244 p.;

Довгань, Е.Ф. Международно-правовые основы деятельности региональных организаций в области поддержания международного мира и безопасности / Е.Ф.Довгань. – Минск : БГУ, 2014. – 295 с.;

Довгань, Е.Ф. Международные организации и поддержание международного мира и безопасности / Е.Ф.Довгань. – Минск: МИТСО, 2016. – 262 с.

Калектыў кафедры працуе над удасканальваннем дзеючага заканадаўства, супрацоўнічае з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыяй Прэзідента Рэспублікі Беларусь, Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрстам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і іншымі дзяржаўнымі органамі. Так, Т. А. Чарвякова, В. М. Талочка, А. Ф. Доўгань і А. М. Старавойтаў уваходзяць у склад групы экспертаў у вобласці права пры Адміністрацыі Прэзідента Рэспублікі Беларусь, В. М. Талочка і А. Ф. Доўгань – навукова-кансультатыўнага савета пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь і інш. Выкладчыкі кафедры ўваходзяць у састаў рэдакцыйных саветаў, калегій навуковых і навукова-практычных часопісаў, навуковых зборнікаў па праве.

Кантакты:
Тэлефон: +375 (17) 209-59-69

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Адрас: 220030, г. Мiнск, ул. Ленiнградская, д. 8 к. 315

Заведующий кафедрой:
Червякова Татьяна Анатольевна - кандидат юридических наук, доцент