Віншаванне ад старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктара Іванавіча Чайчыца

Дни факультета - 2015. Юбилей 90 лет. Увеличить.Дни факультета - 2015. Юбилей 90 лет. Увеличить.Паважаныя выкладчыкі, студэнты і выпускнікі юрыдычнага факультэта!

Ад усёй душы віншую юрыдычны факультэт БДУ з 90-годдзем!

Лічу, што юбілей аднаго з найстарэйшых юрыдычных факультэтаў Беларусі - гэта знамянальная падзея для юрыспрудэнцыі нашай краіны.

На працягу ўсяго свайго існавання факультэт рыхтуе высокакваліфікаваныя юрыдычныя кадры.

Як кіраўнік Рэспубліканскай калегіі адвакатаў магу адзначыць, што тое маладое папаўненне, якое, пакідаючы сцены факультэта, прыходзіць сёння ў адвакатуру - эрудзіраваныя, адукаваныя спецыялісты.

Сімвалічна, што свой юбілей факультэт адзначае ў год, які аб'яўлены ў Беларусі Годам моладзі, бо менавіта ў гэтых сценах рыхтуецца дастойная маладая змена, надзея на будучае нашай краіны.

Мне, як таму, хто таксама некалі вучыўся на факультэце, асабліва прыемна, гледзячы на сённяшніх выпускнікоў, назіраць, як захоўваюцца і памнажаюцца лепшыя традыцыі ў выхаванні і падрыхтоўцы спецыялістаў. Па-ранейшаму тут закладваюцца асновы прыстойнасці і павагі, адказнасці і імкнення ўдасканальвацца ў прафесіі.

Вернасць традыцыям і ўменне працаваць на перспектыву дазваляюць факультэту заставацца вядучым у нашай краіне па падрыхтоўцы юрыдычных кадраў. Быць першым аднолькава ганарова і цяжка. Аднак факультэт паспяхова крочыць у нагу з часам.

Навуковыя канферэнцыі, семінары, якія праводзяцца тут, спрыяюць творчым кантактам. Гэта дазваляе не толькі захаваць усё лепшае, што было дасягнута за дзевяностагадовую гісторыю, але і значна памножыць свой адукацыйны і навуковы патэнцыял.

Высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі калектыў, шырокі спектр напрамкаў падрыхтоўкі, акадэмічная атмасфера ствараюць умовы і магчымасці для свабоднага выказвання думак і ідэй, для прыцягнення моладзі і фарміравання павагі да гісторыі і традыцый факультэта.

Ад усёй душы жадаю калектыву факультэта новых творчых поспехаў у справе падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў, а таксама далейшага развіцця і росквіту на карысць нашай Беларусі.

З павагай, старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў В.І.Чайчыц (выпускнік юрыдычнага факультэта БДУ 1989 г.)