Віншаванне ад Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь,заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь Пятра Пятровіча Міклашэвіча

Дни факультета - 2015. Юбилей 90 лет. Увеличить.Дни факультета - 2015. Юбилей 90 лет. Увеличить.Сардэчна віншую прафесарска-выкладчыцкі склад, супрацоўнікаў, а таксама былых і цяперашніх студэнтаў юрыдычнага факультэта са знамянальнай датай – 90-гадовым юбілеем.

Сёння юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта па-ранейшаму застаецца самым прэстыжным у нашай краіне цэнтрам падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай юрыдычнай адукацыяй.

Высокі ўзровень стандартаў навучання на факультэце заўсёды грунтаваўся на фундаментальных ведах і выключным педагагічным таленце многіх пакаленняў выкладчыкаў, якім сёння мы выказваем шчырыя словы ўдзячнасці і павагі.

Немагчыма ўявіць сферу нашага жыцця, дзе б не сцвярджалі законнасць выпускнікі юрыдычнага факультэта. Усталяванне вяршэнства права, развіццё нацыянальнай прававой сістемы, абарона правоў і інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб – сэнс і аснова штодзённай стваральнай працы юрыстаў, іх уклад ў забеспячэнне стабільнасці і дынамічнага развіцця грамадства і дзяржавы.

Жадаю вам, паважаныя калегі, далейшых творчых поспехаў, дасягненняў у навуковай і педагагічнай дзейнасці дзеля будучыні Беларусі. Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту!


Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч (выпускнік юрыдычнага факультэта БДУ 1981 г.)