Віншаванне ад Пасла Беларусі ў Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА Паўла Паўлавіча Латушкі


БДУ па праву займае вядучае месца ў падрыхтоўцы прафесійных кадраў для юрыдычнай сферы краіны. Лідыруючая пазіцыя юрыдычнага факультэта нашага ўніверсітэта – вынік самаадданай і высокапрафесійнай працы прафесараў і выкладчыкаў факультэта. І сёння трэба выказаць словы ўдзячнасці ў першую чаргу ўсім, хто самааддана і неабыякава працуе на ніве адукацыі, хто стварыў і працуе над далейшым развіццём юрыдычнай школы Беларусі.
З вялікай цеплынёй успамінаю студэнцкія гады і ганаруся тым, што з’яўляюся выпускніком юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Жадаю калектыву юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтадалейшых поспехаў і дасягненняў, рэалізацыі новых ідэй і прафесійных планаў на карысць росквіту нашай Радзімы.
З павагай, Пасол Беларусі ў Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка (выпускнік юрыдычнага факультэта БДУ 1995 г.)