Віншаванне ад памочніка па прававых пытаннях ў Міжнародным крымінальным судзе (Гаага, Галандыя) Анны Івановіч

Дни факультета - 2015. Юбилей 90 лет. Увеличить.Дни факультета - 2015. Юбилей 90 лет. Увеличить.Шчыра віншую юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 90 - годдзем яго заснавання!

З пачуццём глыбокай павагі і удзячнасці ўспамінаю сваіх настаўнікаў, асабліва выкладчыкаў міжнароднага права. Атрыманныя на факультэце веды заўсёды былі для мяне надзейным арыенцірам і трывалай асновай у жыцці. Дазвалялі і дазваляюць упэўнена адчуваць сябе і працаваць сярод прафесіяналаў, якія атрымалі юрыдычную адукацыю ў самых прэстыжных універсітэтах свету.

Ганаруся тым, што я скончыла Юрфак БДУ. Жадаю поспехаў у развіцці факультэта, дабрабыту яго выкладчыкам, паспяховай вучобы студэнтам!

Памочнік па прававых пытаннях (Міжнародны крымінальны суд, Гаага, Галандыя) Анна Iвановiч.