Віншаванне ад дырэктара Сакратарыята Асацыяцыі мясцовых самакіраванняў польскага боку Еўрарэгіёну “Буг” Галіны Грабарчук

Дни факультета - 2015. Юбилей 90 лет. Увеличить.Дни факультета - 2015. Юбилей 90 лет. Увеличить.Паважаныя выкладчыкі, студэнты і выпускнікі юрыдычнага факультэта!

Вось ўжо 90 гадоў юрыдычны факультэт прымае актыўны ўдзел у палітычным і грамадскім жыцці краіны – падрыхтоўвае спецыялістаў высокага класа. Выпускнікі факультэта працуюць ў розных галінах гаспадаркі, займаюць вядучыя пасады ў краіне. Добрая адукацыя, якую атрымліваюць студэнты юрыдычнага факультэта, дае магчымасць атрымаць цікавую працу не толькі ў Беларусі. Добрая прафесійная падрыхтоўка, праца ў беларускай адвакатуры дапамаглі мне самарэалізавацца па-за граніцамі маёй Радзімы. Дзякуючы юрыдычнай адукацыі больш за дзесяць гадоў я працую з польскімі муніцыпальнымі органамі ў сферы трансгранічнага супрацоўніцтва.

Жадаю Вам, паважаныя калегі, здароўя, самарэалізацыі, дабрабыту і ўсяго найлепшага!

Дырэктар Сакратарыята Асацыяцыі мясцовых самакіраванняў польскага боку Еўрарэгіёну “Буг” Галіна Грабарчук (выпускнік юрыдычнага факультэта 1989 г.)