Віншаванне ад Старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», загадчыка кафедры БГУ, д.ю.н., прафесара, заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь Віктара Сяргеевіча Камянкова

Дни факультета - 2015. Юбилей 90 лет. Увеличить.Дни факультета - 2015. Юбилей 90 лет. Увеличить. Паважаныя вучоныя, выкладчыкі, аспіранты, магістранты, студэнты і супрацоўнікі факультэта! Дарагія сябры!

Ад імя многатысячнага калектыва вашых калег і выпускнікоў нашай агульнай альма-матар, аб’яднаных у Беларускім рэспубліканскім саюзе юрыстаў, прыміце шчырыя віншаванні з нагоды выдатнай даты – 90-годдзя юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Колькі б год табе не споўнілася, родны факультэт, ты заўжды застанешся ў памяці кожнага з нас маладым і мудрым, энергічным і аўтарытэтным, творчым і працалюбівым калектывам. Таму што ты – альма-матар.

Жадаю калектыву факультэта, кожнаму студэнту, аспіранту, лабаранту, выкладчыку, дацэнту, прафесару, кожнаму супрацоўніку асабістых і прафесіянальных поспехаў, моцнага здароўя, натхнення ў навуковай, вучэбнай і працоўнай дзейнасці. Каб 90 год разглядаліся як добры падмурак да 1000-годдзя і далейшага развіцця ў благароднай справе пастаўкі высокаякасных юрыдычных кадраў нашай Радзіме.

В.С.Камянкоў
Старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў”,
загадчык кафедры БГУ, д.ю.н., прафесар
заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь