Віншаванне ад Намесніка Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерыя Вацлававіча Міцкевіча


Юрыдычны факультэт БДУ – заснавальнік беларускай юрыдычнай адукацыі і навукі, які за гады свайго існавання даў пуцеўку ў прафесійнае жыццё больш чым 25 000 юрыстаў. Менавіта дзякуючы юрыдычнаму факультэту забяспечвалася станаўленне і развіццё сучаснай беларускай дзяржаўнасці і заканадаўства.
Сёння факультэт - гэта багатая гісторыяй і самабытнасцю моцная юрыдычная школа, пашыраная міжнароднымі сувязямі, а дыплом юрфака БДУ – гэта сведчанне высокай прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-юрыстаў, здольных на здзяйсненне сацыяльна-эканамічнага ўздыму беларускай дзяржавы і яе паспяховай інтэграцыі ў сусветную супольнасць.
Факультэт сапраўды з’яўляецца лідэрам сярод вышэйшых навучальных устаноў юрыдычнага профілю нашай краіны!
Жадаю калектыву факультэта новых поспехаў і росквіту, а асобна кожнаму студэнту і выкладчыку – здароўя, шчасця, дабрабыту!
В.В.Міцкевіч
Намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
(выпускнік юрыдычнага факультэта БДУ 1989 года)