Віншаванне ад чэмпіёна свету, Еўропы і Алімпійскіх гульняў Камандара Маджыдава

Дни факультета - 2015. Юбилей 90 лет. Увеличить.Дни факультета - 2015. Юбилей 90 лет. Увеличить.Дарагія юрысты!
Барцы розных пакаленняў сардэчна і ад усёй душы віншуюць Вас з 90-годдзем утварэння факультэта.

Праз ваш факультэт прайшло нямала спартсменаў грэка-рымскага стылю: чэмпіён свету, Еўропы і Алімпійскіх гульняў Камандар Маджыдаў, чэмпіён свету, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў Сяргей Дземяшкевіч, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў Сяргей Ліштван, бронзавы прызёр чэмпіянату свету Джавід Гамзатаў, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету ВіктарСасуноўскі.

Атрыманыя веды на вашым факультэце дазволілі нам адбыцца як юрыстам і дамагчыся выдатных вынікаў у спорце.

Мы віншуем дэканат, прафесарска-выкладчыцкі склад і студэнтаў з юбілеем і жадаем далейшых поспехаў у справе падрыхтоўкі юрыстаў для нашай Радзімы.

К. Маджыдаў, чэмпіён свету, Еўропы і Алімпійскіх гульняў (выпускнік юрыдычнага факультэта 1989 года)