Віншаванне ад кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь


Юрыдычны факультэт БДУ шмат дзясяцігоддзяў выконванвае функцыю асноўнай навучальнай установы, якая ўкамплектоўвае беларускую дзяржаву юрыдычнымі кадрамі. Выпускнікі факультэту працуюць у многіх сферах, у тым ліку выкладаюць і на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі кіравання пры Прызідэнце Рэспублікі Беларусь. Візітнай карткай выкладчыка з’яўляюцца яго студэнты, а візітнай карткай Alma-mater – яго выпускнікі!
Мы ўдзячны Вам за шматгадовае плённае супрацоўніцтва. Шчыра жадаем калектыву факультэта натхнення, новых здяйсненняў і перамог!
Н.М. Юрашэвіч, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (выпускнік 1998 г.)