Віншаванне ад дэкана факультэта кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Аляксандра Леанідавіча Дашкевіча

Дни факультета - 2015. Юбилей 90 лет. Увеличить.Дни факультета - 2015. Юбилей 90 лет. Увеличить.Дни факультета - 2015. Юбилей 90 лет. Увеличить.Юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта – прызнаны аўтарытэт як у нашай краіне, так і за яе межамі.

Калектыў факультэта ўяўляе сабой спалучэнне перадавога педагагічнага вопыту, глыбіні навуковых даследаванняў, адукацыйна-выхаваўчай працы, актыўнага міжнароднага супрацоўніцтва.

Дзякуючы штодзённай руплівай дзейнасці супрацоўнікаў факультэта паўстала не адно пакаленне спецыялістаў-правазнаўцаў. Вынікі Вашай працы ў галіне падрыхтоўкі высокакваліфікаваных юрыдычных кадраў знайшлі шырокае прызнанне сярод навукова-педагагічнай грамадскасці.

Юрыдычны факультэт заўсёды вылучаўся сваімі трывалымі традыцыямі, імкненнем да пастаяннага ўдасканалення адукацыйнага працэсу, значнымі дасягненнямі ў галіне навукі.

Выказваем удзячнасць за актыўнае супрацоўніцтва, жадаем і надалей захоўваць высокі прафесіяналізм. Зычым Вам поспехаў, творчага натхнення, шанцавання ў справах!

З павагай, дэкан факультэта кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (выпускнік 2001 г.) А.Л. Дашкевіч