Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 23 лістапада 2015 г. (Пратакол № 3)

Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта 23 лістапада 2015 г. (пратакол № 3)

1. Аб вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай, выхаваўча-ідэалагічнай рабоце кафедраў грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу і працоўнага права.

Дакладчыкі: сустаршыні камісіі па праверцы дзейнасці кафедраў (В.В. Шпак, Т.С. Маслоўская)

ПАСТАНАВІЛІ:
1.1. Прызнаць вучэбную, вучэбна-метадычную, навуковую і выхаваўча-ідэалагічную работу кафедраў грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу і працоўнага права ў цэлым здавальняючай, адпавядаючай нарматыўным дакументам і прад’яўляемым патрабаванням.

1.2. Загадчыку кафедры грамадзянскага права прафесару Гадунову В.М.:
1.2.1. Завяршыць да 31 снежня 2015 г. регiстрацыю вучэбных праграм па дысцыплiнах спецыялiзацыi кафедры, якiя будуць выкладацца на 3-iм курсе ў весеннiм сяместры.
1.2.2. Завяршыць у 2015-2016 вучэбным годзе працу над Практыкумам па сямейнаму праву дзеля рэкамендацыi яго ў якасцi вучэбнага дапаможнiка.
1.2.3. Сістэматычна абнаўляць асабістыя старонкi супрацоўнікаў кафедры на сайце факультэта. Размяшчаць на сайце факультэта і ў Электроннай бібліятэцы БДУ навуковыя артыкулы супрацоўнікаў кафедры.
1.2.4. Выкладчыкам кафедры запаўняць індывiдуальныя планы, карткi ўлiку праведзеных заняткаў і кансультацый згодна з устаноўленымi патрабаваннямi.

1.3. Загадчыку кафедры грамадзянскага працэсу i працоўнага права дацэнту Калядку I.М.:
1.3.1. Завяршыць работу па падрыхтоўцы і рэгiстрацыi тыпавой вучэбнай праграмы па дысцыплiне «Гаспадарчы працэс».
1.3.2. На аснове тыпавых праграм па дысцыплiнах кафедры: «Працоўнае права», «Грамадзянскi працэс», «Гаспадарчы працэс» забяспечыць перавыданне вучэбных дапаможнiкаў (падручнікаў і практыкумаў).
1.3.3. Забяспечыць вучэбныя дысцыплiны кафедры спецыяльнасцi 1-24 81 05 «Прававое забеспячэнне альтэрнатыўных спосабаў урэгулявання канфлiктаў i спрэчак» (магiстратура), «Мiжнародны камерцыйны арбiтраж» i «Працоўныя спрэчкi i iх вырашэнне» вучэбна-метадычнымi дапаможнiкамi ў электронным і друкаваным выглядзе да 1 верасня 2016 г.
1.3.4. Сістэматычна абнаўляць рэсурсы сайта юрыдычнага факультэта для адлюстравання вынiкаў навукова-даследчай i вучэбна-метадычнай работы кафедры. Забяспечыць размяшчэнне на сайце факультэта i ў Электроннай бібліятэцы БДУ вучэбна-метадычнага комплекса па дысцыплiне «Гаспадарчы працэс» да 1 лютага 2016 г.
1.3.5. Пашырыць удзел кафедры ў навуковых конкурсах, сумесных праектах з iншымi вышэйшымi навучальнымi ўстановамi, атрыманне грантаў на навуковыя даследаваннi.
1.3.6. Павялiчыць колькасць дактарантаў з лiку штатных выкладчыкаў кафедры.
1.3.7. Рэкамендаваць навуковым кiраўнiкам студэнцкiх гурткоў прыняць удзел у конкурсе на лепшага кіраўніка НДРС БДУ.

1.4. Загадчыкам кафедраў юрыдычнага факультэта прааналізаваць заўвагі і прапановы камісіі па праверцы работы кафедраў грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу i працоўнага права і прыняць неабходныя меры па павышэнні эфектыўнасці вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай і выхаваўча-ідэалагічнай рабоце кафедраў.

1.5. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намеснікаў дэкана У.М.Сатоліна і Т.А. Чарвякову.

2. Аб стане падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі на юрыдычным факультэце і выкананні графікаў павышэння кваліфікацыі.
Дакладчыкі: намеснік дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвякова, загадчыкі кафедраў

ПАСТАНАВІЛІ:
2.1. Прызнаць, што, у цэлым, дэканат і кафедры належным чынам арганізуюць падрыхтоўку і атэстацыю навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, а навуковыя кіраўнікі (кансультанты) – выконваюць свае абавязкі.

2.2. Атэставаць аспірантаў, дактарантаў і суіскальнікаў з улікам заключэнняў атэстацыйных камісій.

2.3. Загадчыкам кафедраў узмацніць кантроль за выкананнем індывідуальных планаў аспірантамі і суіскальнікамі. У выпадку невыканання індывідуальных планаў пры абмеркаванні гадавых справаздач на кафедрах уносіць рэкамендацыі атэстацыйным камісіям:
аб атэстацыі аспіранта (саіскальніка) пры ўмове ліквідацыі акадэмічнай запазычанасці з прызначэннем стыпендыі;
аб атэстацыі аспіранта (саіскальніка) пры ўмове ліквідацыі акадэмічнай запазычанасці з пазбаўленнем стыпендыі;
аб адлічэнні аспіранта (саіскальніка) з аспірантуры.

2.4. Прызначыць навуковых кансультантаў і зацвердзіць тэмы дысертацый наступным саіскальнікам навуковай ступені доктара навук.

2.5. Прызначыць Прызначыць навуковых кіраўнікоў наступным аспірантам і саіскальнікам навуковай ступені кандыдата навук

2.6. Зацвердзіць новую рэдакцыю Палажэння аб Савеце маладых вучоных юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

2.7. Абраць Савет маладых вучоных юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў наступным складзе:
Валюшка-Орса Наталля Віктараўна, дацэнт кафедры дзяржаўнага кіравання;
Дубровін Яўген Уладзіміравіч, дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду;
Міхайлоўскі Вадзім Сяргеевіч, выкладчык кафедры паліталогіі;
Міхасёва Алена Анатольеўна, старшы выкладчык кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права;
Пухаў Арцём Аляксандравіч, старшы выкладчык кафедры крымінальнага права.

2.8. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвякову.

3. Абранне па конкурсе.

ПАСТАНАВІЛІ:
3.1. Па выніках тайнага галасавання (атрымана бюлетэняў для тайнага галасавання ад сакратара Савета – 29, раздадзена – 24, знішчана нявыкарыстаных бюлетэняў – 5, вынята са скрыні для галасавання – 24, з іх прызнана сапраўднымі – 24. З ліку сапраўдных: за – 24, супраць – 0 (па ўсіх кандыдатурах, акрамя Цагельнік В.У.). Па кандыдатуры Цагельнік В.У.: атрымана бюлетэняў для тайнага галасавання ад сакратара Савета – 29, раздадзена – 24, знішчана нявыкарыстаных бюлетэняў – 5, вынята са скрыні для галасавання – 24, з іх прызнана сапраўднымі – 24. З ліку сапраўдных: за – 22, супраць – 2) лічыць:
- Лешчанка Сняжану Канстанцінаўну, Цагельнік Вольгу Уладзіміраўну, Піліпенку Аляксандра Анатольевіча абранымі на пасады дацэнтаў кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці;
- Лазарэнкаву Вольгу Валер’еўну і Куніцкую Вольгу Міхайлаўну − на пасады старшых выкладчыкаў кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці,
- Казлову Святлану Анатольеўну − на пасаду старшага выкладчыка кафедры паліталогіі,
- Мялешку Уладзіміра Мікалаевіча − на пасаду старшага выкладчыка кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду,
- Дубровіна Яўгена Уладзіміравіча − на пасаду дацэнта кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду,
- Мароза Алега Васільевіча − на пасаду дацэнта кафедры экалагічнага і аграрнага права,
- Хаткевіч А.П. − на пасаду дацэнта кафедры крыміналістыкі,
- Валюшка-Орса Наталлю Віктараўну − на пасаду дацэнта кафедры дзяржаўнага кіравання БДУ.

4. Аб удакладненні тэмы дысертацыйнага даследавання на саісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук аспіранту кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Жуку Дзмітрыю Сяргеевічу.

ПАСТАНАВIЛI:
4.1. Зацвердзіць Жуку Дзмітрыю Сяргеевічу ўдакладненую тэму кандыдацкай дысертацыі «Уплыў рэфармацыйнага руху на развіццё палітыка-прававой думкі і заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага».

5. Аб мэтазгоднасці стварэння ЧНК па гранце № Г14Р-010 ад 23.05.2014 (фін. № 334/92), заключанаму паміж Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў і Беларускім дзяржаўным універсітэтам па тэме «Правовые и институциональные проблемы межгосударственной интеграции» і ЧНК па дагавору № Г15Ф-005 ад 20 ліпеня 2015 г., заключанаму паміж Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў і Беларускім дзяржаўным універсітэтам па тэме «Проблемы повышения эффективности судебной власти в Республике Беларусь и во Французской Республике» (кіраўнік – д.ю.н., прафесар А.Г. Цікавенка).
Інфармацыя навуковага кіраўніка па гранце прафесара Р.А. Васілевіча, намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Чарвяковай Т.А.

ПАСТАНАВІЛІ:
5.1. Дазволіць выкананне навуковых даследаванняў гранта № Г14Р-010 ад 23.05.2014 з прыцягненнем ЧНК.
5.2. Дазволіць выкананне навуковых даследаванняў па дагавору № Г15Ф-005 ад 20 ліпеня 2015 г. з прыцягненнем ЧНК.

6. Аб выкананні работ ЧНК «006/92» па дагавору № Г15Ф-005 ад 20.07.2015 г., заключанаму паміж Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў і Беларускім дзяржаўным універсітэтам па тэме «Проблемы повышения эффективности судебной власти в Республике Беларусь и во Французской Республике» (кіраўнік – д.ю.н., прафесар А.Г. Цікавенка) і зацвярджэнні каляндарнага плана НДР.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Чарвяковай Т.А.

ПАСТАНАВІЛІ:
6.1. Лічыць мэтазгодным заключыць з Чарвяковай Таццянай Анатольеўнай, кіраўніком ЧНК «006/92», у склад якога ўваходзяць:
1. Чарвякова Таццяна Анатольеўна, дацэнт кафедры дзяржаўнага кіравання;
2. Маслоўская Таццяна Станіславаўна, дацэнт кафедры канстытуцыйнага права
Дагавор на выкананне навуковых даследаванняў, прадугледжаных дагаворам ад 20.07.2015 г. № Г15Ф-005 (фін. № 006/92) па тэме: «Проблемы повышения эффективности судебной власти в Республике Беларусь и во Французской Республике».

6.2. Узгадніць каляндарны план да дагавора 006/92П паміж БДУ і навуковым кіраўніком ЧНК «006/92» Чарвяковай Таццянай Анатольеўнай па тэме «Проблемы повышения эффективности судебной власти в Республике Беларусь и во Французской Республике» у выглядзе.

7. Аб разглядзе і прыняцці работ ЧНК «334/92» па этапу 4 дагавора НДВКР № 334/92П ад 27.02.2015, выконваемага ЧНК «334/92».
Інфармацыя навуковага кіраўніка прафесара Р.А. Васілевіча

ПАСТАНАВІЛІ:
7.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК«334/92» навукова-тэхнічную (даследчую) прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР №334/92П ад 27.02.2015 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.

7.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

8. Аб мэтазгоднасці стварэння ЧНК па гранту № Г15-048 ад 4 мая 2015 г., заключанаму паміж Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў і Беларускім дзяржаўным універсітэтам па тэме «Государственное управление социальным пространством: политологические аспекты».
Інфармацыя кіраўніка НДР прафесара Рашэтнікава С.В.

ПАСТАНАВІЛІ:
8.1. Дазволіць выкананне навуковых даследаванняў па гранту № Г15-048 ад 4 мая 2015 г з прыцягненнем ЧНК.

9. Аб разглядзе і прыняцці работ па 2 этапу дагавора НДВКР № 391/92П ад 18.08.2015, выконваемага ЧНК «Политолог».
Інфармацыя кіраўніка ЧНК прафесара Рашэтнікава С.В.

ПАСТАНАВІЛІ:
9.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «Политолог» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 391/92П ад 18.08.2015 і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
9.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

10. Аб выданнях юрыдычнага факультэта.
Інфармацыя дэкана юрыдычнага факультэта С.А. Балашэнкі.

ПАСТАНАВІЛІ:
10.1. Хадайнічаць перад рэктаратам БДУ аб захаванні выдання зборніка навуковых прац «Право и демократия» нароўні з выданнем часопіса «Вестник Белорусского государственного университета. Серия «Право»» два разы на год.

11. Аб рэкамендацыі да друку дапаможніка «Международный гражданский процесс» для магістрантаў спецыяльнасці 1-24 81 03 «Правовое регулирование внешнеэкономической деятельности».
Інфармацыя прафесара кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права Бяловай Т.А.

ПАСТАНАВІЛІ:
11.1. Рэкамендаваць да друку дапаможнік «Международный гражданский процесс» для магістрантаў спецыяльнасці 1-24 81 03 «Правовое регулирование внешнеэкономической деятельности».

12. Аб разглядзе і зацвярджэнні характарыстыкі-рэкамендацыі для ўзнагароджання дацэнта кафедры паліталогіі Старавойтавай Людмілы Уладзіміраўны Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Інфармацыя загадчыка кафедры паліталогіі прафесара Рашэтнікава С.В.

ПАСТАНАВІЛІ:
12.1. Зацвердзіць характарыстыку-рэкамендацыю для ўзнагароджання дацэнта кафедры паліталогіі Старавойтавай Людмілы Уладзіміраўны Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

13. Аб разглядзе і прыняцці работ па 3 этапу дагавора НДВКР № 577/92П ад 18 мая 2015 г., выконваемага ЧНК «Исследователи аграрно-правовой проблематики», кіраўнік ЧНК Кузьміч І.П.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Чарвяковай Т.А.

ПАСТАНАВІЛІ:
13.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «Исследователи аграрно-правовой проблематики» навукова-тэхнічную (даследчыую) прадукцыю здавальняючай умовам дагавора НДВКР № 577/92П ад 18 мая 2015 г. і адпавяджаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.

13.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

14. Аб разглядзе і прыняцці навукова-тэхнічнай (даследчыцкай) прадукцыі адпаведных этапаў па НДР, выконваемай ЧНК.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Чарвяковай Т.А.

ПАСТАНАВІЛІ:
14.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «Исследователи эколого-правовой проблематики» навукова-тэхнічную (даследчыцкую) прадукцыю за 3 этап «Разработка рекомендаций и предложений по совершенствованию законодательства в области обеспечения экологической безопасности» адпавядаючай умовам дамовы НДВКР № 422/92П ад 15 мая 2015 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.

14.2. Работу лічыць выкананай у вызначаны тэрмін і прынятай.

15. Зацвярджэнне праграмы вытворчай практыкі для спецыяльнасці «Правовое обеспечение альтернативных способов урегулирования конфликтов и споров».
Інфармацыя намесніка дэкана У.М. Сатоліна.

ПАСТАНАВІЛІ:
15.1. Рэкамендаваць праграму вытворчай практыкі для спецыяльнасці «Правовое обеспечение альтернативных способов урегулирования конфликтов и споров» да зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку.

16. Аб рэкамендацыі загадчыка кафедры паліталогіі прафесара Рашэтнікава С.В. да Падзякі Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сувязі з Днём навукі.

ПАСТАНАВІЛІ:
16.1. Рэкамендаваць да аб’яўлення Падзякі Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі кандыдатуру загадчыка кафедры паліталогіі, доктара палітычных навук, прафесара Рашэтнікава Сяргея Васільевіча.


Старшыня С.А. Балашэнка

Сакратар Т.І. Доўнар