Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 21 снежня 2015 г. (Пратакол № 4)
1. Вынікі навукова-даследчай работы прафесарска-выкладчыцкага складу юрыдычнага факультэта за 2015 год і задачы на 2016 год.
Дакладчыкі: намеснік дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвякова, загадчыкі кафедраў
ПАСТАНАВІЛІ:
1.1. Зацвердзіць справаздачу па навуковай і інавацыйнай дзейнасці юрыдычнага факультэта за 2015 год.
1.2. Навуковым кіраўнікам тэм, якія заканчваюцца ў 2015 годзе, забяспечыць своечасовую падрыхтоўку справаздач аб выкананні навуковых даследаванняў і іх прадстаўленне ў Галоўнае ўпраўленне навукі БДУ і галаўным арганізацыям.
1.3. Навуковым кіраўнікам тэм, якія працягваюцца ў 2016 годзе, прадставіць ва ўстаноўленным парадку інфармацыю аб выкананні этапаў за 2015 год.
1.4. Для ацэнкі вынікаў навуковай дзейнасці па выкананні заданняў ДПНД «История, культура, общество, государство» прызначыць наступных экспертаў:
1.4.1. па заданню «Теоретико-методологические и конституционные основы развития системы права Республики Беларусь» (кіраўнік С.А. Калінін) – Шаршуна В.А., намесніка дырэктара Нацыянальнага цэнтра правовой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдата юрыдычных навук і Сямашка А.В., загадчыка кафедры канстытуцыйнага і адміністрацыйнага права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта;
1.4.2. па заданню «Совершенствование правового регулирования и механизмов функционирования системы противодействия преступности, защиты прав и свобод человека» (кіраўнік В.М. Бібіла) – Котава Я.М., дацэнта кафедры дзяржаўна-прававых дысцыплін УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт”, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта і Коўкель Н.Ф., дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта;
1.4.3. па заданню «Проблемы гармонизации цивилистических и публично-правовых методов регулирования в контексте инновационного развития» (кіраўнік І.М. Калядка) – Варановіча Т.В., суддзю Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, кандыдата юрыдычных навук і Апанасевіча С.В., загадчыка кафедры грамадзянскага і гаспадарчага права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта;
1.4.4. па заданню «Правовые механизмы охраны окружающей среды и обеспечения экологической безопасности» (кіраўнік Т.І. Макарава) – Цікавенка А.Г., суддзю Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, доктара юрыдычных навук, прафесара і Рабцава Л.М., суддзю Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, доктара юрыдычных навук, прафесара;
1.4.5. па заданню «Правовой статус Правительства Республики Беларусь и подведомственных ему органов» (кіраўнік А.М. Крамнік) – Плецянёва Д.А., намесніка Намесніка Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага манастыра, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта і Целяціцкую Т.В., загадчыка кафедры міжнароднага эканамічнага права УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт”, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта.
1.5. Дэканату, кафедрам, Савету па НДРСА прыняць неабходныя меры па падрыхтоўцы і правядзенні на належным узроўні наступных навуковых мерапрыемстваў, уключаных у план БДУ на 2016 год:
міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Совершенствование уголовного законодательства и практики его применения в современных условиях» (кастрычнік 2016 г.);
міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Общество, государство, право: тенденции и перспективы развития» (кастрычнік 2016 г.).
1.6. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвякову.
2. Аб удасканаленні падыходаў да арганізацыі і прахаджэнні практык студэнтаў і магістрантаў юрыдычнага факультэта.
Дакладчыкі: кіраўнікі практык ад факультэта: Пятрова В.В., Скобелеў У.П., Чарвякова Т.А., Шэпелеў І.В., намеснік дэкана У.М. Сатолін
ПАСТАНАВІЛІ:
2.1. Дэканату і кіраўнікам практыкай ад факультэта загадзя забяспечыць заключэнне дагавораў, у тым ліку доўгатэрміновага характару, з базамі правядзення практыкі (адказныя: дацэнты Скобелеў У.П., Пятрова В.В., Чарвякова Т.А., старшы выкладчык Шэпелеў І.В.).
2.2. У адпаведнасці з «Положением о практике студентов, курсантов, слушателей», зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2010 № 860, забяспечыць:
своечасовую падрыхтоўку загадаў па вучэбнай і вытворчай (пераддыпломнай) практыках;
правядзенне арганізацыйных сходаў кіраўнікоў практыкі ад факультэта са студэнтамі перад пачаткам практыкі;
належны і сістэмны кантроль за прахаджэннем студэнтамі практыкі з боку кіраўнікоў практыкі ад факультэта
(адказныя: загадчыкі кафедраў, дацэнты Скобелеў У.П., Пятрова В.В., Чарвякова Т.А., старшы выкладчык Шэпелеў І.В.).
2.3. Працягнуць назначэнне ў якасці кіраўнікоў практыкі ад факультэта найбольш вопытных і кваліфікаваных выкладчыкаў (адказныя: загадчыкі кафедраў).
2.4. Павысіць якасць і сістэматычнасць ажыццяўлення кантроля за прахаджэннем студэнтамі практыкі ў прымаючых арганізацыях кіраўнікамі практыкі ад факультэта (адказныя: загадчыкі кафедраў, кіраўнікі практыкі ад факультэта).
2.5. Узмацніць патрабаванні да студэнтаў па якасці справаздач аб выніках прахаджэння практыкі (адказныя: загадчыкі кафедраў, кіраўнікі практыкі ад факультэта).
2.6. Забяспечыць належнае абмеркаванне вынікаў абароны вучэбнай і вытворчай (пераддыпломнай) практык, у тым ліку вытворчай практыкі магістрантаў, на пасяджэннях адпаведных кафедраў (адказныя: загадчыкі кафедраў).
2.7. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намесніка дэкана У.М. Сатоліна.
3. Абранне па конкурсе (Салавей Таццяну Генадзьеўну − на пасаду дацэнта кафедры паліталогіі БДУ, Парэчыну Святлану Генадзьеўну − на пасаду дацэнта кафедры паліталогіі БДУ, Маслоўскую Таццяну Станіславаўну − на пасаду дацэнта кафедры канстытуцыйнага права БДУ).
4. Аб разглядзе і прыняцці работ ЧНК «006/92» па этапу 1 дагавора НДВКР № 006/92П ад 23.11.2015, выконваемага ЧНК «006/92».
Інфармацыя кіраўніка ЧНК «006/92» Чарвяковай Т.А.
ПАСТАНАВІЛІ:
4.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК«006/92» навукова-тэхнічную (даследчую) прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР №006/92П ад 23.11.2015 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
4.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.
5. Аб зацвярджэнні тэмы доктарскай дысертацыі, прызначэнні навуковага кансультанта і зацвярджэнні індывідуальнага плана саіскальніку навуковай ступені доктара навук Коўкель Наталлі Францаўне.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай.
ПАСТАНАВІЛІ:
5.1. Зацвердзіць саіскальніку навуковай ступені доктара навук Коўкель Наталлі Францаўне тэму дысертацыі «Логика писаных источников права».
5.2. Прызначыць навуковым кансультантам Сільчанку Мікалая Уладзіміравіча, прафесара кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ, доктора юрыдычных навук, прафесара.
5.3. Зацвердзіць індывідуальны план саіскальніка Коўкель Н.Ф.
6. Аб зацвярджэнні тэм дысертацый аспірантам і саіскальнікам навуковай ступені кандыдата навук.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай.
ПАСТАНАВІЛІ:
6.1. Зацвердзіць тэмы дысертацый наступным аспірантам і саіскальнікам навуковай ступені кандыдата навук.
7. Аб рэкамендацыі да друку манаграфіі дацэнта кафедры канстытуцыйнага права Шаўцовай А.В. «Теоретические основы государственного суверенитета Республики Беларусь, его правовое обеспечение».
Інфармацыя загадчыка кафедры канстытуцыйнага права прафесара Васілевіча Р.А.
ПАСТАНАВІЛІ:
7.1. Рэкамендаваць да друку манаграфію дацэнта кафедры канстытуцыйнага права Шаўцовай Алы Васільеўны «Теоретические основы государственного суверенитета Республики Беларусь, его правовое обеспечение» пры ўмове выпраўлення выказаных кафедрай заўваг.
8. Зацвярджэнне мэтаў юрыдычнага факультэта ў галіне якасці адукацыі на 2016 год.
Інфармацыя намесніка дэкана У.М. Сатоліна.
ПАСТАНАВІЛІ:
8.1. Зацвердзіць мэты юрыдычнага факультэта ў галіне якасці адукацыі на 2016 год (у матэрыялах СМЯ)
9. Аб рэкамендацыі да друку Практыкума па адміністрацыйнаму праву.
Інфармацыя загадчыка кафедры дзяржаўнага кіравання Чупрыс В.І.
ПАСТАНАВІЛІ:
9.1. Рэкамендаваць да друку Практыкум па адміністрацыйнаму праву.
10. Аб рэкамендацыі да друку манаграфіі дацэнта Астаповіча І.Ю., прафесара Васілевіча Р.А. «Нормативность решений специализированных органов конституционного контроля в Российской Федерации, Республике Беларусь и Республике Казахстан (сравнительно-правовое исследование)».
Інфармацыя загадчыка кафедры канстытуцыйнага права прафесара Васілевіча Р.А.
ПАСТАНАВІЛІ:
10.1. Рэкамендаваць да друку манаграфію дацэнта Астаповіча І.Ю., прафесара Васілевіча Р.А. «Нормативность решений специализированных органов конституционного контроля в Российской Федерации, Республике Беларусь и Республике Казахстан (сравнительно-правовое исследование)».
11. Аб закрыцці дагавора на выкананне НДР ЧНК «Развитие-2015» па дагавору № 001/2014-БДУ ад 03.01.2014, дадатковаму пагадненню № 1 ад 16.03.2015 (фін. № 420/92), заключанаму паміж Міністэрствам адукацыі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам па тэме: «Правовой статус Правительства Республики Беларусь и подведомственных ему органов» (нумар дзяржрэгістрацыі 20120479 ад 08.02.2012), і ўзгадненні каляндарнага плана работ.
ПАСТАНАВІЛІ:
11.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «Развитие-2015» навукова-тэхнічную (даследчыцкую) прадукцыю за 2 этап «Разработка научных рекомендаций по совершествованию законодательства» адпавядаючай умовам дамовы НДВКР № 420/92-П ад 15 мая 2015 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
11.2. Работу лічыць выкананай у вызначаны тэрмін і прынятай.
12. Аб рэкамендацыі кандыдатур работнікаў і навучэнцаў юрыдычнага факультэта на Дошку гонару БДУ.
ПАСТАНАВІЛІ:
12.1. Рэкамендаваць на Дошку гонару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта:
Шчамялёву Ірыну Мікалаеўну, дацэнта кафедры грамадзянскага права, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта;
Федаровіча Аляксандра Ігаравіча, студэнта 4 курса спецыяльнасці «правазнаўства»;
Гуцко Паліну Аляксандраўну, аспіранта.
12.2. Зацвердзіць характарыстыкі Шчамялёвай І.М., Федаровіча А.І., Гуцко П.А. у сувязі з рэкамендацыяй іх на Дошку гонару БДУ.
Старшыня С.А. Балашэнка
Сакратар Т.І. Доўнар
