Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 30 верасня 2016 г. (Пратакол № 1)

Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта 30 верасня 2016 г. (пратакол № 1)

1. Вынікі папярэдняга навучальнага года і задачы калектыва юрыдычнага факультэта на 2016/2017 навучальны год.

Дакладчык − дэкан юрыдычнага факультэта С.А. Балашэнка

ПАСТАНАВІЛІ:
1. Адобрыць у цэлым работу калектыва факультэта ў 2015-2016 навучальным годзе.

2. Дэканату, вучэбна-метадычнай камісіі:
2.1. Да 15.10.2016 распрацаваць Праект канцэпцыі развіцця юрыдычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2025 года
(адказны – старшыня ВМК Раманава В.М.);
2.2. У адпаведнасці з планавымі мерапрыемствамі па арганізацыі адукацыйнага працэсу на англійскай мове, зацверджанымі рэктарам БДУ 01.08.2016 № 32-0308, унесці прапановы аб адкрыцці на юрыдычным факультэце падрыхтоўку спецыялістаў на II ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) на англійскай мове па спецыяльнасці «Public Administration in global changes» і забяспечыць рэалізацыю мерапрыемстваў па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў тэрміны, вызначаныя вышэйназваным планам.
(адказныя: намеснік дэкана У.М. Сатолін, загадчык кафедры дзяржаўнага кіравання В.І. Чупрыс).

3. Загадчыкам кафедраў:
3.1. Працягваць работу па:
укараненні вынікаў дыпломных работ і магістэрскіх дысертацый у практыку, у прыватнасці, для выкарыстання іх у якасці навучальных дапаможнікаў;
размяшчэнні артыкулаў, манаграфій, падручнікаў, навучальных дапаможнікаў у электроннай бібліятэцы БДУ з улікам тэрміна размяшчэння матэрыялаў у электроннай бібліятэцы – два месяцы пасля публікацыі;
напаўненні электроннай бібліятэкі БДУ дакументамі навукова-метадычнага забеспячэння вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі рэктарата;
3.2. Распрацаваць, узгадніць ва ўстаноўленым парадку і падаць у РІВШ БДУ тыпавыя вучэбныя праграмы, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў 2017 годзе.
3.3. Забяспечыць удзел у выкананні заданняў ДПНД усіх выкладчыкаў, аспірантаў, дактарантаў і саіскальнікаў кафедры.

4. Намеснікам дэкана, загадчыкам кафедраў і лабараторый, старшыні ВМК, іншым адказным асобам юрыдычнага факультэта (згодна распараджэнню дэкана ад 23 верасня 2016г. № 91) забяспечыць наяўнасць, актуальнасць і сістэматычны кантроль наступнай інфармацыі:
вучэбна-метадычных матэрыялаў, неабходных для арганізацыі вучэбнага працэса на высокім узроўні;
раздзелаў і старонак афіцыйнага сайта юрыдычнага факультэта;
аб супрацоўніках дэканата, кафедраў і лабараторый факультэта − на сайце БДУ;
аб юрыдычным факультэце БДУ − у Вікіпедыі.

5. Загадчыкам кафедраў і кіраўнікам іншых структурных падраздзяленняў факультэта забяспечыць выкананне плана павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў і супрацоўнікаў.

6. Намесніку дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай, загадчыкам кафедраў правесці навукова-практычныя канферэнцыі, круглыя сталы, іншыя навуковыя мерапрыемствы (па зацверджанаму плану НДР факультэта).

7. Намесніку дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай забяспечыць да 10 кастрычніка 2016 г. фарміраванне складу рэдкалегіі навуковага выдання «Журнал Белорусского государственного университета. Право».

8. Дэканату сумесна з арганізацыйным камітэтам правесці:
25–28 лістапада 2016 г. V Міжнародны студэнцкі конкурс па міжнароднаму гандлёваму праву і міжнароднаму камерцыйнаму арбітражу;
у апошнюю дэкаду чэрвеня 2017 г. – VII міжнародны летні ўніверсітэт «Защита прав потребителей в современном обществе».

9. Арганізацыйнаму камітэту (Балашэнка С.А., Калінін С.А., Шыдлоўскі А.В.) правесці ў апошняй дэкадзе лютага – першай дэкадзе сакавіка 2017 г. (па дамоўленасці з партнёрамі) Беларускую студэнцкую юрыдычную алімпіяду.

10. Дэканату, загадчыкам кафедраў:
10.1. Прыняць меры па павялічэнню долі выпуску аспірантаў і дактарантаў з праведзенай папярэдняй экспертызай дысертацыі і абаронай дысертацыі ў тэрмін атрымання паслявузаўскай адукацыі.
(адказныя: намеснік дэкана Т.А. Чарвякова, загадчыкі кафедраў)

10.2. Узмацніць кантроль пры назначэнні навуковых кіраўнікоў аспірантаў (саіскальнікаў) набору 2016 года з улікам эфектыўнасці працы навуковага кіраўніка ў папярэднія гады.
(адказныя: намеснік дэкана Т.А. Чарвякова, загадчыкі кафедраў)

10.3. Забяспечыць выкананне плана абароны дысертацый супрацоўнікамі і асобамі, якія навучаюцца ў аспірантуры і дактарантуры.
(адказныя: намеснік дэкана Т.А. Чарвякова, загадчыкі кафедраў)

10.4. Актывізаваць удзел студэнтаў юрыдычнага факультэта ў XXIII Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац студэнтаў.
(адказныя: старшыня па НДРСА Д.У. Іванова, загадчыкі кафедраў)

10.5. Забяспечыць напаўненне нумароў навуковага выдання «Журнал Белорусского государственного университета. Право» (па графіку выхаду − тры разы на год) і рэцэнзаванне матэрыялаў, паданых да друку.
(адказныя: намеснік дэкана Т.А. Чарвякова, загадчыкі кафедраў)

11. З мэтай павышэння эфектыўнасці навучальнага працэсу дэканату, студэнцкаму савету па якасці адукацыі правесці ў кастрычніку 2016 года сацыялагічнае апытанне сярод студэнтаў факультэта аб якасці выкладання вучэбных дысцыплін.
(адказны − намеснік дэкана У.М. Сатолін)

12. Працягваць практыку заслухоўвання справаздач аб стане ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэце і кафедрах.
(адказныя: намеснік дэкана А.В.Шыдлоўскі, загадчыкі кафедраў)

13. Забяспечыць арганізацыйна-технічнае і педагагічнае суправаджэнне афіцыйных груп і органаў студэнцкага самакіравання ў сацыяльных сетках інфармацыйнай прасторы Internet, работы студэнцкіх аб’яднанняў, клубаў і гурткоў па інтарэсах.
(адказныя: намеснік дэкана А.В.Шыдлоўскі, куратары, кіраўнікі органаў студэнцкага самакіравання)

14. Правесці ў рамках святкавання 95-годдзя БДУ 25 кастрычніка 2016 г. урачыстае адкрыццё крыміналістычнага палігона.
(адказны – загадчык кафедры крыміналістыкі В.Б. Шабанаў)

15. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намеснікаў дэкана юрыдычнага факультэта У.М. Сатоліна, А.В. Шыдлоўскага.

2. Аб рабоце бібліятэкі юрыдычнага факультэта: стан і перспектывы
Дакладчык: загадчык бібліятэкі Н.А. Макеева

ПАСТАНАВІЛІ:
2.1. Інфармацыю загадчыка аддзела абслугоўвання юрыдычнага факультэта Фундаментальнай бібіліятэкі БДУ Макеевай Н.А. прыняць да ведама.

2.2. Дэканату юрыдычнага факультэта садзейнічаць бібліятэцы:
у папаўненні бібліятэчнага фонда друкаванымі выданнямі і размяшчэнні матэрыялаў у Электроннай бібліятэцы БДУ, з мэтай забеспячэння аптымальнай нормы кнігазабяспечанасці;
у абнаўленні камп’ютарнага абсталявання ў памяшканнях бібліятэкі;
у закупцы сістэмы абароны ад несанкцыяванага вынасу выданняў на абанеменце біблятэкі ў мэтах забеспячэння адкрытага доступу да фонду.

2.3. Загадчыкам кафедраў своечасова перадаваць заяўкі на новыя выданні ў бібліятэку.

3. Аб рэкамендацыі да друку навуковага рукапісу «Теоретико-правовые аспекты развития аграрного законодательства Республики Беларусь в области растениеводства и животноводства».
Інфармацыя прафесара кафедры экалагічнага і аграрнага права Т.І. Макаравай.

ПАСТАНАВІЛІ:
3.1. Рэкамендаваць да друку навуковы рукапіс «Теоретико-правовые аспекты развития аграрного законодательства Республики Беларусь в области растениеводства и животноводства».

4. Аб рэкамендацыі да ўдзелу ў конкурсе на лепшыя навуковыя працы студэнтаў БДУ 2016 года.
Інфармацыя старшыні Савета па НДРСА Д.У. Iвановай.

ПАСТАНАВІЛІ:
4.1. Рэкамендаваць да удзелу ў конкурсе на лепшыя навуковыя працы студэнтаў БДУ 2016 года навуковую працу магістранта юрыдычнага факультэта Рубінай Таццяны Аляксандраўны на тэму “Автономия воли в договорных обязательствах, осложненных иностранным элементом”.
4.2. Рэкамендаваць да удзелу ў конкурсе на лепшыя навуковыя працы студэнтаў БДУ 2016 года навуковую працу магістранта юрыдычнага факультэта Петухова Ільі Ігаравіча на тэму “Медиация в уголовном процессе Республики Беларусь”.

5. Зацвярджэнне тэмы і навуковага кіраўніка Фаллаху Махаммадрэзу
Інфармацыя прафесара кафедры канстытуцыйнага права Крамніка А.М.

ПАСТАНАВІЛІ:
5.1. Зацвердзіць тэму кандыдацкай дысертацыі аспіранту першага года навучання кафедры канстытуцыйнага права Фалаху Махамадрэзу «Иностранные граждане, лица без гражданства и иностранные юридические лица как субъекты административной ответственности».

.2. Назначыць навуковым кіраўніком аспіранта Фалаха Махамадрэзы кандыдата юрыдычныхнавук, дацэнта Плецянёва Дзяніса Аляксеевіча.

6. Аб удакладненні тэмы кандыдацкай дысертацыі Гурынай В.В.
Інфармацыя прафесара кафедры канстытуцыйнага права Крамніка А.М.

ПАСТАНАВІЛІ:
6.1. Зацвердзіць аспіранту кафедры канстытуцыйнага права Гурынай Вользе Валер’еўне ўдакладненую тэму кандыдацкай дысертацыі «Административный энергетический надзор в Республике Беларусь».

7. Аб рэкамендацыі да друку навучальнага дапаможніка «Методология политической науки».
Інфармацыя дацэнта кафедры паліталогіі Антановіч Н.А.

ПАСТАНАВІЛІ:
7.1. Рэкамендаваць навучальны дапаможнік «Методология политической науки», падрыхтаваны дацэнтам кафедры паліталогіі Антановіч Н.А., да друку ў Выдавецкім цэнтры БДУ.

8. Аб разглядзе і прыняцці работ па 3 этапу дагавора НДВКР № 391/92П ад 18.01.2016, выконваемых ЧНК «Палітолаг», кіраўнік ЧНК – Рашэтнікў С.В.
Інфармацыя дацэнта кафедры паліталогіі Антановіч Н.А.

ПАСТАНАВІЛІ:
8.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «Политолог» навукова-тэхнічную (даследчыцкую) прадукцыю за 3 этап адпавядаючай умовам дагавора НДВКР № 391/92П ад 18.01.2016 і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
8.2. Работу лічыць выкананай у вызначаны тэрмін і прынятай.

9. Аб прыняцці работ па этапу 3 дагавора НДВКР № 006/92П ад 28.01.2016, выкананых ЧНК «006/92».
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Чарвяковай Т.А.

ПАСТАНАВІЛІ:
9.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «006/92» навукова-тэхнічную (даследчую) прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 006/92 ад 28.01.2016 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
9.2. Працу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.


10. Аб рэкамендацыі да друку манаграфіі С.Р. Васілевіча «Актуальные проблемы административно-деликтного права на современном этапе».
Інфармацыя прафесара кафедры канстытуцыйнага права А.М. Крамніка

ПАСТАНАВІЛІ:
10.1. Рэкамендаваць да друку манаграфію дацэнта кафедры канстытуцыйнага права, кандыдата юрыдычных навук Васілевіча Сяргея Рыгоравіча «Актуальные проблемы административно-деликтного права на современном этапе».

11. Аб унясенні змянення ў Палажэнне аб вучэбна-метадычнай камісіі юрыдычнага факультэта.
Інфармацыя загадчыка кафедры дзяржаўнага кіравання В.І. Чупрыс

ПАСТАНАВІЛІ:
11.1. Пункт 4.2 Палажэння аб вучэбна-метадычнай камісіі юрыдычнага факультэта , зацверджанага Вучоным саветам факультэта 27 красавіка 2010 г. (пратакол № 6), выкласці ў наступнай рэдакцыі: «Работой УМК руководит председатель, назначаемый распоряжением декана юридического факультета».

12. Аб рэкамендацыі да апублікавання зборніка матэрыялаў міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі “Актуальныя праблемы юрыдычнай адукацыі ў кантэксце навучання альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека”.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Чарвяковай Т.А.

ПАСТАНАВІЛІ:
12. Рэкамендаваць зборнік матэрыялаў міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі “Актуальныя праблемы юрыдычнай адукацыі ў кантэксце навучання альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека” («Актуальные проблемы юридического образования в контексте обучения альтернативному урегулированию споров как подходу к обеспечению прав человека» / “Actual problems of legal education in the context of training on alternative dispute resolution as an approach for ensuring of human rights”) да апублікавання.

Старшыня С.А. Балашэнка

Сакратар Т.І. Доўнар