Часалiна Вольга Уладзiмiраўна

Юрфак БГУ. Чесалина Ольга Владимировна. Увеличить.Нарадзiлася 15 чэрвеня 1976 г. у г. Баранавiчы.

У 1998 г. скончыла з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. З 1998 г. выкладчык, з 2002 г. старшы выкладчык, з 2003 па 2006 г. дацэнт кафедры грамадзянскага працэсу i працоўнага права юрыдычнага факультэта БДУ. У 2002 г. у Iнстытуце дзяржавы i права НАН Беларусi абаранiла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Калектыўныя дагаворы і пагадненні ў Беларусі, Расіі і Польшчы: параўнальна-прававы аспект». У 2005 г. пастановай Прэзiдыума ВАК Рэспублiкi Беларусь прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасцi «Права».

У 2009 г. юрыдычным факультэтам Мюнхенскага ўніверсітэта прысвоена вучоная ступень магістра права (Magister Legum (LL.M.)) з адзнакай «выдатна».

Асноўныя навуковыя iнтарэсы – працоўнае права, права сацыяльнага забеспячэння, параўнальнае правазнаўства, нетыповыя працоўныя адносіны і прававыя праблемы калектыўна-дагаворнага рэгулявання працоўных адносiн.

Аўтар 80 публiкацый па працоўным праве, праве сацыяльнага забеспячэння і параўнальным правазнаўстве, у тым ліку 7 публікацый на англійскай і нямецкай мовах.

Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С.А. Балашэнка (старш.) [і інш.] ; рэдкал. : С.А. Балашэнка (акд. рэд.), А.В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2015. – 263 с.