Дуюн Васіль Пятровіч (1926–1995)

Юрфак БГУ. Дуюн Васіль Пятровіч (1926–1995). Увеличить.Нарадзіўся 15 мая 1926 г. у в. Зыбіна Барысаўскага раёна Белгародскай вобласці (Расія). У 1952 г. скончыў Мінскі юрыдычны інстытут. Працаваў старшым выкладчыкам Мінскай школы прафруху ВЦСПС. З 1956 па 1958 г. – старшы юрысконсульт Беларускага камунальнага банка. Потым тры гады працаваў ў фінансавым тэхнікуме.

З 1960 г. працаваў на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Дагавор на арганізацыю аўтамабільных перавозак грузаў» абараніў у 1970 г. у БДУ.

З’яўляўся пазаштатным інспектарам Прававой інспекцыі працы Беларускага савета прафсаюзаў. Двойчы выбіраўся народным засядацелем. Праводзіў лекцыйную работу па прапагандзе прававых ведаў. Сістэматычна чытаў лекцыі для працоўных г. Мінска.

Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Асноўныя працы: Научно-практический комментарий к ГК БССР. Мн., 1972 (у сааўт.); Гражданское право БССР. Ч. 1. Мн., 1975 (у сааўт.); Комментарий к Кодексу законов о труде БССР. Мн., 1978 (у сааўт.); Практикум по советскому трудовому праву. Мн., 1984 (у сааўт.); Юридический справочник для населения. Мн., 1987 (у сааўт.); Рабочее время и время отдыха. Мн., 1985.

Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С.А. Балашэнка (старш.) [і інш.] ; рэдкал. : С.А. Балашэнка (акд. рэд.), А.В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2015. – 263 с.