Ціхановіч Віктар Віктаравіч (1939–1991)

Пасля заканчэння школы працаваў рыхтоўшчыкам, служыў у арміі. У 1966 г. скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і паступіў у аспірантуру. З 1968 г. працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права юрыдычнага факультэта БДУ. У 1976 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Прынцыпы працэсуальнай эканоміі ў савецкім грамадзянскім працэсуальным праве». Займаўся даследаваннем праблем грамадзянскага працэсуальнага права.
Прымаў актыўны удзел у дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці: выбіраўся засядацелем народнага суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска, доўгі час выбіраўся старшынёй таварыскага суда Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Аўтар каля 30 навуковых прац.
Асноўные працы: Сборник нормативных актов по гражданскому процессу. Мн., 1978 (у сааўт.); Конституция БССР и принципы судебной защиты гражданских прав. Мн., 1980 (у сааўт.); Как обжаловать постановления суда по гражданским делам. Мн., 1981 (у сааўт.); Рассмотрение в суде гражданских дел. Мн., 1982 (у сааўт.); Гражданский процесс БССР: В 4 ч. Мн., 1979–1982 гг. (у сааўт.); Научно-практический комментарий к Гражданскому процессуальному кодексу Белорусской ССР. Мн., 1989 (у сааўт.).
Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С.А. Балашэнка (старш.) [і інш.] ; рэдкал. : С.А. Балашэнка (акд. рэд.), А.В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2015. – 263 с.