Маральна-этычны кодэкс студэнта юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта
СТУДЭНТА ЮРЫДЫЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА
БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА УНІВЕРСІТЭТА
РАЗДЕЛ I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1.
Маральна-этычны кодэкс уяўляе сабой звод палажэнняў, якія вызначаюць патрабаванні, што прад’яўляюцца да асобы студэнта і яго паводзін. Ён складзены ў адпаведнасці з маральнай сутнасцю Універсітэта і нормамі юрыдычнай этыкі, накіраванымі на сцвярджэнне Справядлівасці, Дабра, Гуманізму, Чалавекалюбства і вырашэнне галоўнай задачы вышэйшай школы – усебаковага і гарманічнага развіцця асобы навучэнцаў.
Дадзены Кодэкс уяўляе сабой маральны арыенцір для студэнта Юрыдычнага факультэта БДУ.
Артыкул 2.
Асноўнымі задачамі дзейнасці Юрыдычнага факультэта з’яўляюцца:
– падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія спалучаюць у сабе прафесіяналізм з высокай культурай, інтэлектуальнасцю, грамадзянскай актыўнасцю;
– вызначэнне (станаўленне) і фарміраванне жыццёвай пазіцыі маладога чалавека, належных паводзін, як у вучэбны, так і пазаўрочны час;
– выхаванне студэнтаў на аснове агульначалавечых каштоўнасцей, грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да нацыянальных традыцый і правоў іншых народаў, вернасці дзяржаве, яе маральным і прававым каштоўнасцям.
Артыкул 3.
Асноўныя тэрміны, ужытыя ў дадзеным Кодэксе, і іх вызначэнне.
1. “Мараль” – гэта пэўная форма грамадскай свядомасці, сукупнасць сацыяльных правілаў і нормаў паводзін, якімі людзі кіруюцца ў сваім жыцці на аснове ацэнкі чалавечых паводзін з пункту гледжання Дабра і Зла, Справядлівасці і Несправядлівасці, здольнасці жыць па Сумленні, Гонары.
2. “Этыка” (ад грэч. ethos – маральны звычай, характар, лад жыцця) – вучэнне аб маралі, аб маральным выхаванні асобы.
3. “Гонар” – знешнее прызнанне ўчынкаў чалавека, яго заслуг, што праяўляюцца ў шанаванні, аўтарытэце, славе.
4. “Годнасць” – катэгорыя этыкі, якая вызначае асаблівыя маральныя адносіны чалавека да самога сябе і адносіны да яго з боку грамадства, усіх, хто акружае, заснаванае на прызнанні каштоўнасці чалавека як асобы.
5. “Сумленне” – выяўленне здольнасці асобы ажыццяўляць маральны самакантроль, фарміраваць для сябе маральныя абавязкі, патрабаваць ад сябе іх выканання, праводзіць самаацэнку здзяйсняемых учынкаў.
6. “Усебаковае” развіццё асобы ўключае тры якасці:
духоўнае багацце (светапоглядныя пазіцыі асобы, каштоўнасныя арыентацыі, інтэлектуальны патэнцыял навучэнцаў);
маральная чысціня (адзінства ведаў і перакананняў, слоў і спраў, мэтаў і сродкаў, грамадзянскай адказнасці ў спалучэнні з эмацыянальнай спагадлівасцю і дабрынёй);
фізічная дасканаласць.
7. “Гарманічнае” развіццё асобы звязана з усебаковай, узгодненай дзейнасцю асобы ў інтарэсах грамадства і самога чалавека, наколькі духоўнае багацце, маральная чысціня і фізічная дасканаласць прапарцыянальна адпавядаюць адно аднаму.
8. “Здаровы лад жыцця” з’яўляецца галоўнай чалавечай каштоўнасцю, часткай сістэмы вышэйшай адукацыі студэнта, яго культуры і жыццядзейнасці. Асноўнымі фактарамі гэтага паняцця з’яўляюцца:
гігіена разумовай дзейнасці (эфектыўная разумовая дзейнасць навучэнцаў залежыць ад здароўя, самаадчування, добрага псіхафізічнага стану);
пазбаўленне ад шкодных звычак (курэнне; ужыванне алкаголю, наркотыкаў; брыткаслоўе і да т.п.);
аптымальная рухальная актыўнасць (займанне фізкультурна-спартыўнай дзейнасцю);
правільнае харчаванне і паўнацэнны начны сон.
РАЗДЗЕЛ II. ЭТЫЧНЫЯ ПРАДПІСАННІ
Артыкул 4.
Студэнт Юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта абавязаны шанаваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь і прытрымлівацца іх.
Артыкул 5.
Непахісным правілам жыцця Юрыдычнага факультэта з’яўляюцца паважлівыя адносіны студэнта да канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай культуры, гісторыі і шматвекавых традыцый станаўлення дзяржаўнасці.
Артыкул 6.
Студэнту Юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта неабходна з павагай ставіцца да любога грамадзяніна незалежна ад яго паходжання і нацыянальнасці, яго сацыяльнага статусу, палітычных, рэлігійных ці светапоглядных перакананняў.
Артыкул 7.
Студэнт Юрыдычнага факультэта не павінен дапускаць распаўсюджвання інфармацыі антыграмадскага зместу, накіраванай на дэстабілізацыю парадку, а таксама не павінен удзельнічаць у несанкцыянаваных сходах, дэманстрацыях, мітынгах, пікетах, акцыях і шэсцях.
Артыкул 8.
У мэтах падтрымкі гонару і годнасці студэнту Юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта неабходна быць:
узорам сціпласці, прыстойнасці, маральнай чысціні;
сумленным у думках і ўчынках;
ветлівым, тактоўным, далікатным, прытрымлівацца нормаў этыкету і такту;
правільна ўспрымаць крытыку, умець прызнаваць памылкі;
добрасумленным, прынцыповым і незалежным;
прыкладам для іншых, захоўваць вытрымку, праяўляць самакантроль і памяркоўнасць.
Артыкул 9.
Студэнту належыць быць абачлівым пры выбары сяброў і знаёмых, пазбягаць сувязей, якія могуць яго скампраментаваць, не дапускаць дзеянняў і ўчынкаў, што ганьбяць высокае званне Студэнта Юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Артыкул 10.
Студэнту Юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта неабходна пастаянна пашыраць кругагляд і паглыбляць свае веды ў галіне права, а таксама спалучаць высокую арганізаванасць у вучобе са спраўнасцю і ініцыятыўнасцю, свята берагчы і памнажаць лепшыя традыцыі юрыдычнага факультэта.
Артыкул 11.
Кожны студэнт павінен імкнуцца да здаровага ладу жыцця, займацца спортам, прымаць актыўны ўдзел у спартыўным жыцці факультэта і універсітэта.
Артыкул 12.
Студэнт Юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта абавязаны:
прытрымлівацца Уставу і Правілаў унутранага распарадку Беларускага дзяржаўнага універсітэта і ў поўным аб’еме выконваць патрабаванні адміністрацыі БДУ і факультэта;
строга выконваць свае вучэбныя абавязкі, не дапускаць іх парушэнняў;
абараняць нацыянальныя каштоўнасці і традыцыі.
Артыкул 13.
Студэнт абавязаны клапаціцца аб прэстыжы Юрыдычнага факультэта і абараняць яго інтарэсы, у тым ліку ўтрымлівацца ад дзеянняў, якія могуць выклікаць сумненне ў добрасумленным выкананні сваіх абавязкаў, а таксама пазбягаць сітуацый, якія могуць нанесці ўрон прэстыжу Юрыдычнага факультэта.
Артыкул 14.
Студэнт павінен ашчадна ставіцца да маёмасці факультэта, захоўваць чысціню і парадак ва ўсіх памяшканнях факультэта.
Артыкул 15.
Ва ўсіх выпадках студэнт павінен удумліва ставіцца да сваіх учынкаў, прадугледжваць іх магчымыя наступствы.
РАЗДЕЛ III. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ.
Артыкул 16.
У дадзены Кодэкс могуць быць унесены змяненні і дапаўненні з захаваннем устаноўленай працэдуры.
Прыняты 21 лютага 2007 года
(пратакол №5 пасяджэння первічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў юрыдычнага факультэта)
Дэкан юрыдычнага факультэта
Прадстаўнікі
V курса
IV курса
III курса
II курса
I курса