Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Выпiска з палажэння аб экзаменах i залiках у вышэйшых навучальных установах

ЗАЦВЕРДЖАНА
Загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 22.08.94 № 235-А

Выпiска з палажэння аб экзаменах i залiках у вышэйшых навучальных установах

Студэнты абавязаны здаваць усе залiкi i экзамены у поунай адпаведнасцi з вучэбнымi планамi i зацверджанымi праграмамi.

Студэнты дзеннай формы навучання дапускаюцца да экзаменацыйнай сесii пры умове здачы усiх залiкау, прадугледжаных вучэбным планам, выканання i здачы устаноуленных работ па дысцыплiнах вучэбнага плану бягучага семестра.

Залiкi па асобных дысцыплiнах, па якiх вучэбным планам не прадугледжваюцца экзамены, праводзяцца пасля заканчэння чытання лекцый да пачатку экзаменацыйнай сесii.

Па рашэннi савета вышэйшай навучальнай установы перад экзаменацыйнай сесiяй можа быць зроблены залiковы тыдзень.

Расклад экзаменау састауляецца з улiкам прапаноу студэнцкiх групп, зацвярджаюцца рэктарам (прарэктарам па вучэбнай рабоце), з такiм разлiкам, каб на падрыхтоуку да экзамена па кожнай дысцыплiне давалася, як правiла, не меней за 3-4 днi.

Пры яуке на залiкi i экзамены студэнты абавязаны мець пры сабе залiковую кнiжку, якую яны прадстауляюць экзаменатару у пачатку залiка або экзамена.

Экзамены праводзяцца па бiлетах у вуснай цi пiсьмовай форме. Форма правядзення экзамена устанаулiваецца кафедрай. Экзаменатар мае права задаваць студэнтам пытаннi звыш бiлета, а таксама задачы i прыклады па праграме курса.

Залiкi па курсавых праэктах (работах) выстауляюцца на аснове вынiкау абароны студэнтамi курсавых праэктау (работ) перад спецыяльнай камiсiяй, створанай кафедрай з удзелам кiраунiка праэкта (работы).

Паспяховасць студэнтау вызначаецца наступнымi адзнакамi: «выдатна», «добра», «здавальняючы», «нездавальняючы».

Станоучыя адзнакi заносяцца у залiкова-экзаменацыйную ведамасць, залiковую кнiжку, нездавальняючая адзнака ставiцца толькi у ведамасць.

Няяўка на экзамен адзначаецца у залiкова-экзаменацыйнай ведамасцi словам «не з`явiуся». Калi гэта няяука адбылася без уважлiвых прычын, дэканам факультэта ставiцца нездавальняючая адзнака.

Для лiквiдавання студэнтамi акадэмiчнай запазычанасцi па вынiках зiмовай сесii дэкан факультэта устанаулiвае iндывiдуальныя тэрмiны, але не пазней першага месяца наступнага за сесiяй семестра.

Студэнтам, якiя атрымалi у веснавую экзаменацыйную сесiю не больш дзвюх нездавальняючых адзнак, могуць быць устаноулены розныя тэрмiны лiквiдацыi акадэмiчнай запазычанасцi.

Па прадстауленнi дэканам факультэта загадам рэктара студэнты, якiя маюць акадэмiчную запазычанасць, выключаюцца з вышэйшай навучальнай установы:

а) калi не здалi у сесiю экзамены па трох i болей дысцыплiнах;
б) калi не лiквiдавалi ва устаноуленыя тэрмiны акадэмiчнай запазычанасцi;
в) калi не выканалi праграму вытворчай практыкi, альбо атрымалi нездавальняючую адзнаку на абароне справаздачы i маюць дзве нездавальняючыя адзнакi па курсавых экзаменах.

Пераздача экзаменау з нездавальняючай адзнакi па адной i той жа дысцыплiне дапускаецца не больш за два разы.

Студэнты, якiя цалкам выканалi патрабаваннi вучэбнага плана курса i паспяхова здалi усе экзамены i залiкi пераводзяцца на наступны курс распараджэннем дэкана факультэта.

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by