«Аб вызначэннi парадку i тэрмiнаў падрыхтоўкi i абароны курсавых i дыпломных работ
"Аб вызначэннi парадку i тэрмiнаў падрыхтоўкi i абароны курсавых i дыпломных работ"
ад 14 лiстапада 1997 г., пратакол № 4
1. Вызначыць наступны парадак i тэрмiны падрыхтоукi i абароны курсавых работ.
1.1. Тэрмiн падачы заяў на кафедры да 30 лiстапада, а для студэнтаў, якiя пiшуць курсавыя работы па дысцыплiнах вясенняга семестра – да 1 сакавiка бягучага вучэбнага года.
1.2. Выкананыя курсавыя работы павiнны быць здадзены на кафедру i зарэгiстраваны лабарантамi да 15 красавiка бягучага года. Да гэтага часу кафедры павiнны сфармiраваць камiсii па абароне курсавых работ i вызначыць дату i час абароны. Курсавыя работы павiнны быць абаронены не пазней 15 мая бягучага года, каб падрыхтавацца да ўдзелу ў штогадовай студэнцкай навуковай канферэнцыi.
2. Кафедрам звярнуць увагу на неабходнасць пастаяннага абнаўлення тэматыкi курсавых работ, уключэнне ў тэматыку вялiкай колькасцi тэм, звязаных з аналiзам i абагульненнем практыкi прымянення дзеючага заканадаўства, узгаднення тэмаў курсавых i дыпломных работ.
3. У падцверджанне парадку i тэрмiнаў падрыхтоўкi i абароны дыпломных работ вызначыць:
3.1. Тэматыка дыпломных работ, прапанаваная кафедрамi, зацвярджаецца Вучоным саветам факультэта да 30 верасня бягучага навучальнага года.
3.2. Выбар тэм дыпломных работ студэнтамi ажыццяўляецца да 25 лiстапада бягучага года з тым, каб час знаходжання студэнта на вытворчай практыцы выкарыстоўваўся для падрыхтоўкi дыпломнай работы.
3.3. Кафедрам ажыццяўляць кантроль за своечасовай выдачай навуковымi кiраўнiкамi заданняў i каляндарнага плана-графiка выканання дыпломнай работы.
3.4. Кафедры абавязаны забяспечыць студэнтаў метадычнымi рэкамендацыямi па падрыхтоўцы, афармленню i абарон дыпломных работ.
3.5. Устанавiць на кафедрах тэрмiны прамежкавых справаздач студэнтаў па выкананню дыпломных работ не пазней 30 сакавiка бягучага года.
3.6. Вызначыць тэрмiны здачы на кафедру падрыхтаваных дыпломных работ не пазней 15 мая бягучага навучальнага года.
3.7. Стварыць на кафедрах рабочыя камiсii, якiя, пры набходнасцi, вырашаюць пытанне аб магчымасцi допуску студэнта да абароны дыпломнай работы.
4. У выпадку пропуска студэнтам вызначанага тэрмiна падачы заявы на курсавую цi дыпломную работу iх выкананне магчыма толькi з дазволу дэканата.