26 траўня 2018 г. - сустрэча выпускнікоў юрыдычнага факультэта БДУ - 1973: праз 45 год.

1096026 траўня 2018 г. канферэнц-зала бібліятэкі зноў была поўная. З цеплынёй  і хваляваннем вітая адзін аднаго, у сценах юрфака сабраліся выпускнікі 1973 года. Адзначыць такую дату – 45 год выпуску – прыйшло больш за 30 былых студэнтаў, якія  доўгі час працавалі ў  судовых органах Беларусі, у тым ліку ў Вярхоўным Судзе,  у органах унутраных спраў,  пракуратуры, адвакатуры і інш.

У іх  ліку былі: доктар юрыдычных навук, прафесар Хоміч У.М., прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, доктар юрыдычных навук, прафесар Доўнар Т.І., былы загадчык кафедры крыміналістыкі, зараз прафесар кафедры крыміналістыкі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Шумак Р.А. і інш.

Некаторыя выпускнікі доўгі час працавалі ў замежжы. Напрыклад, з Расійскай Федэрацыі прыехалі Бойка С.В., а таксама муж і жонка Петрачэнкавы. Былы жыхар Піншчыны, а потым ленінградскі адвакат Зайлер Б.Г., які не прапускае ніводнай сустрэчы, зараз жыве ў Ізраілі.  На сустрэчы ён прэзентаваў свае вершы, некаторыя з якіх ўжо пакладзены на музыку.  Адзін з былых выпускнікоў, Дзенісейка А.І., стаў пісьменнікам,  аўтарам некалькіх кніг.


Падчас сустрэчы выпускнікі  ўспаміналі пра навучанне на факультэце і любімых выкладчыкаў.  Яны аддалі даніну памяці тым выкладчыкам і сябрам, каго ўжо няма сярод іх.  Увогуле ж з самага пачатку сустрэчы  панаваў узнёслы настрой, было адчуванне маладосці і бадзёрасці.  Выпускнікі  ўспаміналі  пра экзаменацыйныя сесіі, здачу экзаменаў, студэнцкія вясёлыя падзеі, жартавалі і нават правялі “пераклічку” па журналах,  якія дагэтуль захоўваюцца ў старасты курса  Шумака Р.А.


Яшчэ на больш значны лірычны лад настроілі фотаздымкі (амаль паўстагоддзявай даўнасці!), падрыхтаваныя  фатографам-аматарам, адвакатам Цэпковым Ю.М. і дацэнтам Шумаком Р.А.
Напрыканцы сустрэчы госці азнаёміліся с сучасным юрфакам і студэнцкім жыццём з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі.


Нельга не адзначыць унёсак арганізатараў гэтай сустрэчы, у першую чаргу Печаня М.А., Аўдзеевай К.І., Шаройка Л.Е. і інш.,  якія на працягу 45 год не губляюць кантакту са сваім курсам і праз кожныя пяць  гадоў працягваюць збіраць сяброў на такія цёплыя і цікавыя сустрэчы!

Фотагалерэя. Выпуск 1973 г. - праз 45 гадоў ...

Матэрыял падрыхтавалі:

Доўнар Т.І. – доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
Сідарэвіч А.А., -  студэнтка 2 курса, аўтар фота і каардынатар юбілейных мерапрыемстваў.