Прием в аспирантуру в 2007 г.

Источник публикации:
"Порядок приема в аспирантуру в 2007 году" напечатан в газете УНІВЕСІТЭТ №12(1963) 15/06/2007

Беларускі дзяржаўны універсітэт аб'яўляе прыём у аспірантуру на 2007 год


З адрывам
ад вытворчасці
па спецыяльнасцях:


Механіка-матэматычны факультэт:
матэматычны аналіз; дыферэнцыяльныя ўраўненні; геаметрыя і тапалогія; матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў; вылічальная матэматыка; дыскрэтная матэматыка і матэматычная кібернетыка; механіка дэфармаванага цвёрдага цела; механіка вадкасці, газу і плазмы.

Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі:
дыферэнцыяльныя ўраўненні; тэорыя імавернасці і матэматычная статыстыка; дыскрэтная матэматыка і матэматычная кібернетыка; матэматычнае і праграмнае забеспячэнне ВМ і камп'ютарных сетак; тэарэтычныя асновы інфарматыкі; матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм; метады і сістэмы абароны інфармацыі.

Фізічны факультэт:
тэарэтычная фізіка; оптыка; фізіка кандэнсаванага стану; фізіка паў¬праваднікоў; лазерная фізіка; біяфізіка; аптычныя і оптаэлектронныя прыборы і комплексы; цеплафізіка і тэарэтычная цеплафізіка; фізіка ядра і элементарных часціц.

Факультэт радыёфізікі і электронікі:
прыборы і метады эксперыментальнай фізікі; фізічная электроніка; фізіка плазмы; інфармацыйна-вымяральныя і кіруючыя сістэмы; сістэмны аналіз, кіраванне і апрацоўка інфармацыі; элементы і прылады ВТ і сістэм кіравання; цвердацельная мікра- і нанаэлектроніка; радыёфізіка.

Хімічны факультэт:
аналітычная хімія; арганічная хімія; хімія высокіх энергій; хімія цвёрдага цела.

Біялагічны факультэт:
біяхімія; батаніка; мікрабіялогія; заалогія; фізіялогія і біяхімія раслін; фізіялогія; генетыка; гідрабіялогія; біятэхналогія.

Гістарычны факультэт:
айчынная гісторыя; усеагульная гісторыя; гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання; археалогія; этнаграфія і этналогія.

Факультэт міжнародных адносін:
гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі; сусветная эканоміка; тэорыя мовы; грамадзянскае права, прадпрымальніцкае права, сямейнае права, міжнароднае прыватнае права; міжнароднае права, еўрапейскае права; палітычныя інстытуты, працэсы і тэхналогіі.

Эканамічны факультэт:
эканамічная тэорыя; эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай; матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі.

Факультэт філасофіі і сацыяльных навук:
анталогія і тэорыя пазнання; гісторыя філасофіі; сацыяльная філасофія; рэлігіязнаўства, філасофская антрапалогія, філасофія культуры; агульная псіхалогія, псіхалогія асобы, гісторыя псіхалогіі; сацыяльная псіхалогія; медыцынская псіхалогія; педагагічная псіхалогія; тэорыя, метадалогія і гісторыя сацыялогіі; сацыялогія кіравання; этыка.

Філалагічны факультэт:
беларуская літаратура; тэорыя літаратуры, тэксталогія; тэорыя мовы; славянскія мовы.

Факультэт журналістыкі: журналістыка.

Юрыдычны факультэт:
тэорыя і гісторыя права і дзяржавы; працоўнае права, права сацыяльнага забеспячэння; прыродарэсурснае права, аграрнае права, экалагічнае права; крымінальны працэс, крыміналістыка; адміністрацыйнае права, фінансавае права, інфармацыйнае права; тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі; палітычныя інстытуты, працэсы і тэхналогіі; палітычныя праблемы міжнародных адносін; грамадзянскае права, прадпрымальніцкае права, сямейнае права, міжнароднае прыватнае права; грамадзянскі працэс; канстытуцыйнае права, муніцыпальнае права.


Геаграфічны факультэт:
агульная і рэгіянальная геалогія; фізічная геаграфія і біягеаграфія; эканамічная, сацыяльная і палітычная геаграфія; геаэкалогія.

Кафедра педагогікі і праблем развіцця адукацыі:
агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі.


Без адрыву
ад вытворчасці
па спецыяльнасцях:


Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі:
тэарэтычныя асновы інфарматыкі; метады і сістэмы аховы інфармацыі, інфармацыйная бяспека.

Фізічны факультэт: лазерная фізіка.

Факультэт радыёфізікі і электронікі:
сістэмны аналіз, кіраванне і апрацоўка інфармацыі.

Біялагічны факультэт: біяхімія.

Гістарычны факультэт:
айчынная гісторыя; гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання.

Факультэт міжнародных адносін:
гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі; грамадзянскае права, прадпрымальніцкае права, сямейнае права, міжнароднае прыватнае права; міжнароднае права, еўрапейскае права; сусветная эканоміка; тэорыя мовы.

Эканамічны факультэт:
эканамічная тэорыя; эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай.

Філалагічны факультэт:
літаратура народаў краін замежжа (англійская).

Факультэт журналістыкі: журналістыка.

Юрыдычны факультэт:
адміністрацыйнае права, фінансавае права, інфармацыйнае права; грамадзянскае права, прадпрымальніцкае права, сямейнае права, міжнароднае прыватнае права.


Геаграфічны факультэт:
фізічная геаграфія, біягеаграфія; геаэкалогія.

Кафедра фізвыхавання:
тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры.

Кафедра педагогікі і праблем развіцця адукацыі:
тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах).
Навучанне ў аспірантуры вядзецца на кантрактных умовах.

У аспірантуру з адрывам і без адрыву ад вытворчасці прымаюцца асобы, якія маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі (за выключэннем дыплома бакалаўра) і (ці) дыплом магістра, схільнасць да навуковых даследаванняў, што пацвярджаецца навуковымі публікацыямі, удзелам у навукова-даследчых і інавацыйных праектах, навукова-практычных канферэнцыях, семінарах і іншымі матэрыяламі.

Тыя, хто паступае, павінны мець вопыт практычнай работы не менш за два гады альбо рэкамендацыю Вучонага савета ці факультэта ВНУ.

У аспірантуру без адрыву ад вытворчасці прымаюцца асобы, якія працуюць у БДУ.

У аспірантуру па спецыяльнасцях педагагічнай галіны прымаюцца асобы, якія маюць стаж работы па спецыяльнасці ў сферы адукацыі не менш за 2 гады.

Асобы, якія раней прайшлі аспіранцкую падрыхтоўку ў межах вызначанага тэрміну ці поўны курс знаходжання ў якасці суіскальніка вучонай ступені, не маюць права паўторнага навучання ў аспірантуры за кошт бюджэтных сродкаў.

Тыя, хто паступае ў аспірантуру, здаюць уступныя экзамены па спецыяльнасці, замежнай мове і філасофіі ў аб'ёме дзеючых праграм для вышэйшых навучальных устаноў. З праграмамі можна азнаёміцца на адпаведных кафедрах. Уступны экзамен па спецыяльнасці папярэднічае экзаменам па іншых дысцыплінах.

Пераздача ўступных экзаменаў не дапускаецца.
Ацэнка ведаў тых, хто паступае, ажыццяўляецца па пяцібальнай шкале.

Асобы, якія здалі цалкам ці часткова кандыдацкія экзамены згодна з вызначанымі патрабаваннямі, вызваляюцца ад адпаведных уступных экзаменаў і карыстаюцца пераважным правам залічэння ў аспірантуру па конкурсе. Здача ўступнага экзамену па спецыяльнасці пры прыёме ў аспірантуру абавязковая.

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру, падаюць на імя рэктара універсітэта заяву вызначанага ўзору і дадаюць наступныя дакументы:
- асабісты лісток па ўліку кадраў, аўтабіяграфію і 2 фатаграфіі (фатаграфіі павінны быць наклеены на асабісты лісток па ўліку кадраў і на экзаменацыйны ліст);

- медыцынская даведка па форме, вызначанай Міністэрствам аховы здароўя для тых, хто паступае ў ВНУ;

- спіс і копіі апублікаваных навуковых работ, вынаходніцтваў, патэнтаў і спіс справаздач пра выкананыя даследаванні і распрацоўкі; асобы, якія не маюць апублікаваных навуковых работ, вынаходніцтваў і патэнтаў, прадстаўляюць навуковыя даклады (рэфераты) па выбранай тэме ў адпаведнасці са спецыяльнасцю. Навуковыя работы ці рэферат рэцэнзуюцца меркаваным навуковым кіраўніком з выстаўленнем адзнакі на адваротным баку экзаменацыйнага ліста;

- копіі дыплома аб вышэйшай адукацыі і выпіскі з заліковай ведамасці;

- ксеракопію працоўнай кніжкі (для працуючых) ці рэкамендацыю Савета факультэта ВНУ. У рэкамендацыі Вучонага савета факультэта ВНУ павінна ўказвацца тэма дыпломнай работы ці магістэрскай дысертацыі, а таксама адлюстроўвацца ўдзел рэкамендаванага ў навукова-практычных канферэнцыях, семінарах, наяўнасць у яго публікацый (артыкулаў, дакладаў), патэнтаў на вынаходніцтвы, грантаў, імянных стыпендый;

- ксеракопію пашпарта (с.1, 31, 32, 33);

- два канверты з зваротным адрасам (для іншагародніх);

- хуткасшывальнік (кардонны);

- копіі дакументаў аб здачы кандыдацкіх экзаменаў (пры наяўнасці ў паступаючых у аспірантуру здадзеных кандыдацкіх экзаменаў).

Пашпарт, арыгіналы дыплома аб заканчэнні ВНУ і дакументаў аб здачы кандыдацкіх экзаменаў прад'яўляюцца асабіста.

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру па накіраваннях арганізацый, прадстаўляюць дадаткова накіраванні арганізацый.

Прыём у аспірантуру з 1 ліпеня па 15 верасня 2007 года.
Уступныя экзамены праводзяцца з 25 верасня па 18 кастрычніка 2007 г.
Залічэнне ў аспірантуру з 1 лістапада.


Усім, хто паступае ў аспірантуру, перад першым уступным экзаменам па спецыяльнасці неабходна забраць у аддзеле аспірантуры экзаменацыйны ліст з пратаколам і пасля экзамену ў гэты ж дзень вярнуць іх у аддзел аспірантуры.

На наступныя экзамены (па замежнай мове і філасофіі) экзаменацыйныя лісты будуць накіроўвацца цэнтралізавана.

Усе, хто паступае ў аспірантуру, да 10 верасня павінны прайсці субяседаванне з загадчыкамі кафедраў і меркаванымі навуковымі кіраўнікамі.

Асобам, дапушчаным да здачы ўступных экзаменаў у аспірантуру, паводле іх заявы наймальнік абавязаны даць адпачынак без захавання заработнай платы для падрыхтоўкі і здачы ўступных экзаменаў.

На падставе вынікаў уступных экзаменаў і з улікам наяўных вакантных месцаў на конкурснай аснове прыёмная камісія выносіць рашэнне аб залічэнні ў аспірантуру асоб, якія паспяхова здалі ўступныя экзамены.

Аспірантам, якія навучаюцца з адрывам ад вытворчасці, у вызначаным парадку выплачваецца стыпендыя.

Тэрмін навучання ў аспірантуры з адрывам ад вытворчасці – 3 гады, без адрыву ад вытворчасці – 4 гады.
Іншагароднім прадстаўляецца інтэрнат (без сям'і).

Выпускнікі магістратуры 2007 г. здаюць усе ўказаныя вышэй дакументы ў вызначаны тэрмін (да 10 верасня). Копіі дыплома магістра, дадатак да дыплома і рэкамендацыю Савета факультэта ў аспірантуру пасля заканчэння магістратуры прадстаўляюць не пазней 1 кастрычніка гэтага года.

Дакументы накіроўваць на адрас: 220030, Мінск, прасп. Незалежнасці, 4, БДУ, аддзел аспірантуры, тэл. 209-54-23, 209-51-73.