Прыём у аспірантуру ў 2005 г.

Беларускі дзяржаўны універсітэт аб’яўляе прыём у аспірантуру на 2005 год

з адрывам ад вытворчасці
па спецыяльнасцях:


Механіка-матэматычны факультэт: матэматычны аналіз; дыферэнцыяльныя ўраўненні; дыскрэтная матэматыка і матэматычная кібернетыка*; механіка дэфармаванага цвёрдага цела;

Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі: дыферэнцыяльныя ўраўненні; тэорыя імавернасці і матэматычная статыстыка; дыскрэтная матэматыка і матэматычная кібернетыка; матэматычнае і праграмнае забеспячэнне ВМ, комплексаў і камп’ютарных сетак; матэматычнае мадэліраванне, лікавыя метады і комплексы праграм; метады і сістэмы абароны інфармацыі;

Фізічны факультэт: тэарэтычная фізіка; оптыка; фізіка кандэнсаванага стану; фізіка паўправаднікоў; цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка; фізіка атамнага ядра; лазерная фізіка; біяфізіка;

Факультэт радыёфізікі і электронікі: прыборы і метады эксперыментальнай фізікі; радыёфізіка; фізічная электроніка; фізіка плазмы; інфармацыйна-вымяральныя і кіруючыя сістэмы; сістэмны аналіз, кіраванне і апрацоўка інфармацыі; элементы і прылады ВТ і сістэм кіравання; цвердацельная электроніка, радыёэлектронныя кампаненты, мікра- і нанаэлектроніка на квантавых эфектах;

Хімічны факультэт: неарганічная хімія; аналітычная хімія; арганічная хімія; фізічная хімія; высокамалекулярныя злучэнні; хімія высокіх энергій;

Біялагічны факультэт: біяхімія; мікрабіялогія; заалогія; фізіялогія і біяхімія раслін; фізіялогія; генетыка; экалогія; біятэхналогія;

Гістарычны факультэт: айчынная гісторыя; усеагульная гісторыя; гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання;

Факультэт міжнародных адносін: гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі; сусветная эканоміка; грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права; міжнароднае права, еўрапейскае права;

Эканамічны факультэт: эканамічная тэорыя; эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай; матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі;

Факультэт філасофіі і сацыяльных навук: сацыяльная філасофія; рэлігіязнаўства, філасофская антрапалогія, філасофія культуры*; тэорыя, метадалогія і гісторыя сацыялогіі; сацыялогія кіравання; тэорыя і гісторыя культуры;

Філалагічны факультэт: беларуская літаратура; руская літаратура; літаратура народаў краін замежжа (з указаннем канкрэтнай літаратуры); тэорыя літаратуры, тэксталогія; беларуская мова; руская мова; славянскія мовы; тэорыя мовы*; прыкладная і матэматычная лінгвістыка; тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях адукацыі);

Факультэт журналістыкі: журналістыка;

Юрыдычны факультэт: тэорыя і гісторыя права і дзяржавы, гісторыя прававых вучэнняў; канстытуцыйнае права, муніцыпальнае права; грамадзянскае права, прадпрымальніцкае права, сямейнае права, міжнароднае прыватнае права*; працоўнае права, права сацыяльнага забеспячэння; прыродарэсурснае права, аграрнае права, экалагічнае права; крымінальны працэс, крыміналістыка і судовая экспертыза, аператыўна-вышуковая дзейнасць; адміністрацыйнае права, фінансавае права, інфармацыйнае права; грамадзянскі працэс, арбітражны працэс; палітычныя інстытуты, этнапалітычная канфлікталогія, нацыянальныя і палітычныя працэсы і тэхналогіі;

Геаграфічны факультэт: фізічная геаграфія і біягеаграфія, геаграфія глебаў і геахімія ландшафтаў; эканамічная, сацыяльная і палітычная геаграфія; геаэкалогія;

Кафедра педагогікі і праблем развіцця адукацыі: агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі;

Кафедра фізвыхавання: тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры;


без адрыву ад вытворчасці
па спецыяльнасцях:


Механіка-матэматычны факультэт: матэматычны аналіз*; дыскрэтная матэматыка і матэматычная кібернетыка;

Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі: дыферэнцыйныя ўраўненні; тэорыя імавернасцяў і матэматычная статыстыка; матэматычнае і праграмнае забеспячэнне ВМ, комплексаў і камп’ютарных сетак; матэматычнае мадэліраванне, лікавыя метады і комплексы праграм;

Фізічны факультэт: оптыка; фізіка паўправаднікоў;

Факультэт радыёфізікі і электронікі: радыёфізіка; фізічная электроніка; сістэмны аналіз, кіраванне і апрацоўка інфармацыі;

Гістарычны факультэт: айчынная гісторыя; усеагульная гісторыя; гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання;

Факультэт міжнародных адносін: гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі; сусветная эканоміка; грамадзянскае права, прадпрымальніцкае права, сямейнае права, міжнароднае прыватнае права*; міжнароднае права, еўрапейскае права;

Эканамічны факультэт: эканамічная тэорыя; эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай; матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі;

Факультэт філасофіі і сацыяльных навук: сацыяльная філасофія*; рэлігіязнаўства, філасофская антрапалогія, філасофія культуры*; агульная псіхалогія, псіхалогія асобы, гісторыя псіхалогіі; сацыяльная псіхалогія*; тэорыя, метадалогія і гісторыя сацыялогіі; сацыялогія кіравання; тэорыя і гісторыя культуры*;

Філалагічны факультэт: беларуская літаратура; літаратура народаў краін замежжа (з указаннем канкрэтнай літаратуры); тэорыя літаратуры, тэксталогія; фалькларыстыка; беларуская мова; руская мова; тэорыя мовы*; тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях адукацыі);

Факультэт журналістыкі: журналістыка;

Юрыдычны факультэт: тэорыя і гісторыя права і дзяржавы, гісторыя прававых вучэнняў; канстытуцыйнае права, муніцыпальнае права; грамадзянскае права, прадпрымальніцкае права, сямейнае права, міжнароднае прыватнае права; працоўнае права, права сацыяльнага забеспячэння*; прыродарэсурснае права, аграрнае права, экалагічнае права; крымінальнае права і крыміналогія, крымінальна-выканаўчае права*; крымінальны працэс, крыміналістыка і судовая экспертыза, аператыўна-вышуковая дзейнасць*; судовая ўлада, пракурорскі нагляд...адвакатура*; адміністрацыйнае права, фінансавае права, інфармацыйнае права*; грамадзянскі працэс, арбітражны працэс*;

Геаграфічны факультэт: агульная і рэгіянальная геалогія; эканамічная, сацыяльная і палітычная геаграфія, геаэкалогія;

Кафедра педагогікі і праблем развіцця адукацыі: агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі;

Кафедра фізвыхавання: тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры*.

* - мэтавая аспірантура

У аспірантуру з адрывам і без адрыву ад вытворчасці прымаюцца асобы да 35 гадоў, якія маюць вышэйшую адукацыю і схільнасць да навуковых даследаванняў.

Да ўступных экзаменаў у аспірантуру прыёмнымі камісіямі могуць быць дапушчаны асобы, якія маюць досвед практычнай работы, і выпускнікі ВНУ толькі пры наяўнасці рэкамендацыі саветаў ВНУ (факультэтаў) пры ўмове высокага ўзроўню акадэмічнай падрыхтоўкі.

Асобы, якія раней прайшлі аспіранцкую падрыхтоўку ў межах вызначанага тэрміну ці поўны курс знаходжання ў якасці суіскальніка вучонай ступені, не маюць права паўторнага навучання ў аспірантуры за кошт бюджэтных сродкаў.

Тыя, хто паступае ў аспірантуру, здаюць уступныя экзамены па спецыяльнасці, замежнай мове і філасофіі ў аб’ёме дзеючых праграм для вышэйшых навучальных установаў. З праграмамі можна пазнаёміцца на адпаведных кафедрах.

Уступны экзамен па спецыяльнасці папярэднічае экзаменам па іншых дысцыплінах. Пераздача ўступных экзаменаў не дапускаецца.

Асобы, якія здалі цалкам ці часткова кандыдацкія экзамены згодна з вызначанымі патрабаваннямі, вызваляюцца ад адпаведных уступных экзаменаў і карыстаюцца пераважным правам залічэння ў аспірантуру па конкурсе. Здача ўступнага экзамена па спецыяльнасці пры прыёме ў аспірантуру абавязковая.

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру, падаюць на імя рэктара універсітэта заяву вызначанага ўзору і дадаюць наступныя дакументы:
— асабісты лісток па ўліку кадраў, аўтабіяграфію і 2 фатаграфіі (фатаграфіі павінны быць наклеены на асабісты лісток па ўліку кадраў і на экзаменацыйны ліст);
— спіс і копіі апублікаваных навуковых работ, вынаходніцтваў, патэнтаў і спіс справаздач пра выкананыя даследаванні і распрацоўкі; асобы, якія не маюць апублікаваных навуковых работ, вынаходніцтваў і патэнтаў, прадстаўляюць навуковыя даклады (рэфераты) па выбранай тэме ў адпаведнасці са спецыяльнасцю. Навуковыя работы ці рэферат рэцэнзуюцца меркаваным навуковым кіраўніком з выстаўленнем адзнакі на адваротным баку экзаменацыйнага ліста;
— копіі дыплома аб вышэйшай адукацыі і выпіскі з заліковай ведамасці;
— ксеракопію працоўнай кніжкі (для працуючых) ці рэкамендацыю савета факультэта ВНУ. У рэкамендацыі Вучонага савета факультэта ВНУ павінна ўказвацца тэма дыпломнай работы ці магістэрскай дысертацыі, а таксама адлюстроўвацца ўдзел рэкамендаванага ў навукова-практычных канферэнцыях, семінарах, наяўнасць у яго публікацый (артыкулаў, дакладаў), патэнтаў на вынаходніцтвы, грантаў, імянных стыпендый;
— ксеракопію пашпарта (стар.1, 31, 32, 33);
— два канверты з зваротным адрасам (для іншагародніх);
— хуткасшывальнік (кардонны);
— копіі дакументаў аб здачы кандыдацкіх экзаменаў (пры наяўнасці ў паступаючых у аспірантуру здадзеных кандыдацкіх экзаменаў).
Пашпарт, арыгіналы дыплома аб заканчэнні ВНУ і дакументаў аб здачы кандыдацкіх экзаменаў прад’яўляюцца асабіста.
Асобы, якія паступаюць у аспірантуру па накіраваннях арганізацый, прадстаўляюць дадаткова накіраванні арганізацый.

Прыём у аспірантуру з 20 чэрвеня па 10 верасня 2005 года.
Уступныя экзамены праводзяцца з 20 верасня па 15 кастрычніка 2005 г.
Залічэнне ў аспірантуру з 1 лістапада.


Усім, хто паступае ў аспірантуру, перад першым уступным экзаменам па спецыяльнасці неабходна забраць у аддзеле аспірантуры экзаменацыйны ліст з пратаколам і пасля экзамена ў гэты ж дзень вярнуць іх у аддзел аспірантуры.

На наступныя экзамены (па замежнай мове і філасофіі) экзаменацыйныя лісты будуць накіроўвацца цэнтралізавана.

Усе, хто паступае ў аспірантуру, да 10 верасня павінны прайсці сумоўе з загадчыкамі кафедраў і меркаванымі навуковымі кіраўнікамі.

Асобам, дапушчаным да здачы ўступных экзаменаў у аспірантуру, паводле іх заявы наймальнік абавязаны прадаставіць адпачынак без захавання заработнай платы для падрыхтоўкі і здачы ўступных экзаменаў.

На падставе вынікаў уступных экзаменаў і з улікам наяўных вакантных месцаў на конкурснай аснове прыёмная камісія выносіць рашэнне па пытанні аб залічэнні ў аспірантуру асоб, якія паспяхова здалі ўступныя экзамены.

Аспірантам, якія навучаюцца з адрывам ад вытворчасці, у вызначаным парадку выплачваецца стыпендыя.

Тэрмін навучання ў аспірантуры з адрывам ад вытворчасці — 3 гады, без адрыву ад вытворчасці — 4 гады.

Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат (без сям’і).

Выпускнікі магістратуры 2004 г. здаюць усе ўказаныя вышэй дакументы ў вызначаны тэрмін (да 10 верасня). Копіі дыплома магістра, дадатак да дыплома і рэкамендацыю савета факультэта ў аспірантуру пасля заканчэння магістратуры прадастаўляюць не пазней 1 кастрычніка гэтага года.

Дакументы накіроўваць на адрас:
220050, Мінск, прасп. Незалежнасці, 4, БДУ, аддзел аспірантуры,
тэл. 209-54-23, 209-51-73.

Гэтыя ўмовы супрацоўнікі і студэнты БДУ могуць таксама атрымаць праз любую праграму, якая працуе з электроннай поштай (напрыклад, Microsoft Outlook). Для гэтага неабходна ў меню Від—Спіс папак адкрыць Агульныя папкі — Усе агульныя папкі — Галоўнае ўпраўленне навукі —Аддзел аспірантуры.


Источник информации - газета "Беларускі унівесітэт"
http://www.gazeta.bsu.by/