Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад дэкана юрыдычнага факультэта Сяргея Аляксандравіча Балашэнкі

Шаноўныя калегі, выкладчыкі, аспіранты, магістранты і

студэнты юрыдычнага факультэта!

 

   

     Дазвольце павіншаваць вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

    Канстытуцыя − Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які служыць прававым падмуркам незалежнай і суверэннай Беларусі, гарантам правоў і свабод грамадзян.

    Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца асновай развіцця ўсёй прававой сістэмы нашай краіны, вызначае кампетэнцыю дзяржаўных органаў, асноўныя ідэі і прынцыпы, якімі павінны кіравацца беларускі народ і ўлада ў працэсе дзяржаўнага будаўніцтва і грамадскага развіцця.

    У гэты ўрачысты дзень прыміце шчырыя пажаданні поспехаў, моцнага здароўя, міра і дабрабыту вам і вашым родным!

 

З павагай,

дэкан юрыдычнага факультэта     С.А. Балашэнка.

 

Фота: https://city-brest.gov.by/15-марта-день-конституции

Апрацоўка фота: Л. В. Бяляева