Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Музей (архив за 2002 - 2017 годы) - на белорусском языке

Музей юридического факультета БГУ. Увеличить5 мая 1986 г. быў адкрыты музей гісторыі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Яго заснавальнікі – выкладчыкі факультэта начале з прафесарам І. І. Гарэлікам, дацэнтам кафедры крымінальнага права М. А. Бабіем і студэнцкай групай «Пошук». Яны па крупінках збіралі матэрыял, архіўныя дакументы, фотаздымкі, якія адносяцца да далёкіх дваццатых, трыццатых, саракавых, пяцідзесятых, шасцідзесятых, сямідзесятых гадоў.

Стэнды музея ў храналагічнай паслядоўнасці раскрываюць гісторыю юрыдычнага факультэта.

Першы з іх прысвечаны гісторыі ўзнікнення і пачатку функцыяніравання факультэта ў якасці прававога аддзялення факультэта грамадскіх навук, затым прававога факультэта права, пазней факультэта савецкага будаўніцтва і права. Усе гэтыя падзеі складаюць гісторыю 1921–1931 гг.
Юрфак БГУ. 2007. Выпуск 1952. Увеличить.
Наступны стэнд (1932–1941 гг.) адлюстроўвае перыяд станаўлення і дзейнасці Беларускага дзяржаўнага юрыдычнага інстытута. На стэндзе першае выданне «Ученых записок» інстытута. «Яны змагаліся ў дзеючай арміі. У інстытут не вярнуліся» – надпіс на наступным стэндзе, і далей спіс студэнтаў, якія скончылі інстытут у 1941 г., пад назвай «Агнявы выпуск». Матэрыялы стэнда апавядаюць аб студэнтах, якія з універсітэцкай аўдыторыі ступілі ў агонь вайны і аддалі жыццё за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы. Наведвальнікі музея заўсёды затрымліваюцца каля стэнда, дзе змешчаны напісаныя родным першыя пісьмы з фронту.

Ёсць у музеі і матэрыялы, прысвечаныя пасляваенным выпускнікам, аднаўленню разбураных вучэбных будынкаў, студэнцкім будаўнічым атрадам, дзяржаўным і грамадскім дзеячам.

У музеі адлюстравана дзейнасць дэканата, дзеcяці кафедр факультэта і лабараторый.

23 февраля. Юрфак. 2008. Увеличить.Музей юридического факультета БГУ. Заведующая музеем Максимова Л. П. 2006 год.Менавіта з наведвання музея па традыцыі пачынаецца на юрфаку кожны новы навучальны год. Такая сустрэча з мінулым дае магчымасць кожнаму непасрэдна дакрануцца да старонак летапісу юрфака, адчуць дух, атмасферу мінулых гадоў, даведацца аб тых, хто «рабіў» гэту гісторыю, «пісаў» гэты каштоўны летапіс і пакінуў у ёй свой след. Гэта дае кожнаму новаму студэнту юрфака дадатковы імпульс, настройвае на сур’ёзныя адказныя адносіны да вучобы і абранай спецыяльнасці, выклікае пачуццё гонару за сваіх папярэднікаў, пачуццё патрыятызму, любові да сваёй альма-матэр, жаданне працягваць і памнажаць закладзеныя папярэднімі пакаленнямі студэнтаў і выкладчыкаў юрфака добрыя традыцыі і славу факультэта.

У цяперашні час загадчыцай музея з’яўляецца кандыдат гістарычных навук, дацэнт Л. П. Максімава. Сустрэчы з мінулым у сцянах музея ладзіць менавіта яна. У кнізе водгукаў шмат цёплых словаў у адрас музея.

Запрашаем Вас у мінулае і сучаснае юрыдычнага факультэта:
-- Вытокі юрыдычнай школы на землях Беларусі
-- Першыя крокі па аднаўленню вышэйшай юрыдычнай адукацыі на Беларусі
-- Установа вышэйшай юрыдычнай адукацыі БССР
-- Пасляваенная адбудова і ўздым беларускай прававой навукі
-- Сучаснае развіццё юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта
-- Знакамітыя выпускнікі юрыдычнага факультэта
-- Кіраўнікі факультэта


(Матэрыялы старонак падрыхтаваў выкладчык кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду - В.І. Самарын)
Выкарыстаныя крыніцы:
1. Балашэнка С.А. Станаўленне і развіццё прававой школы Беларускага дзяржаўнага універсітэта // Веснік БДУ. Серыя 3: Гіст. Філас. Псіхал. Паліт. Сацыял. Экан. Права. – 2006. - № 3. – Стар. 118-127.
2. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1: Абаленскі-Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2005. – 688 с.
3. Голубева Л.Л. Канспект лекцый дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
4. Доўнар Т.І., Юхо І.А. Універсітэтская юрыдычная навука ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць // Юрыдычны факультэт: Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Адк. рэд. С.А. Балашэнка. – Мн.:БДУ, 2004. – 134 с.
5. Максимова Л.П. Alma mater юристов Беларуси: История и современность юридического факультета Белорусского государственного университета. – Мн.: Изд-во «Право и экономика», 2001. – 171 с.
6. Яновский О.А. Первые профессора БГУ В.И. Пичета и Д.П. Кончаловский: позиции и судьбы ученых «старой» формации // Веснік БДУ. Серыя 3: Гіст. Філас. Псіхал. Паліт. Сацыял. Экан. Права. – 2006. - № 3. – Стар. 3-9.
7. Law faculty of the Vilnius University in 1641-2010 / Compiled by J.
Machovenko. – Vilna: Vilnius University, 2011. – 136 p.

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by