Віншуем Сяргея Аляксандравіча з юбілеем!

С.А.Балашенко. Увеличить.15 жніўня 2012 года ў дэкана юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта,
загадчыка кафедры экалагічнага і аграрнага права, доктара юрыдычных навук,
прафесара Балашэнкі Сяргея Аляксандравіча – ЮБІЛЕЙ!

50 гадоў чалавечага жыцця
гэта так мала, а зроблена ўжо так шмат: абаронена кандыдацкая дысертацыя і прысуджана вучоная ступень кандыдата юрыдычных навук (1993 г.), прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Права» (1998 г.), абаронена доктарская дысертацыя і прысуджана вучоная ступень доктара юрыдычных навук (2001 г.), прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Права» (2007 г.).

Са жніўня 1989 года па цяперашні час (пасля заканчэння юрыдычнага факультэта БДУ па спецыяльнасці «правазнаўства») С.А. Балашэнка працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце: выкладчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта; выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэта; са жніўня 1999 года па студзень 2002 года – дэкан факультэта кіравання і сацыяльных тэхналогій; са студзеня 2002 года па цяперашні час – дэкан юрыдычнага факультэта; з 2004 года – загадчык кафедры экалагічнага і аграрнага права (на грамадскіх падставах), з 2002 года – прафесар кафедры экалагічнага і аграрнага права (0,5 ст., па сумяшчальніцтву).

С.А.Балашенко. Увеличить.С.А.Балашенко. Увеличить.>Прафесар С.А. Балашэнка з’яўляецца вядучым вучоным у галіне экалагічнага права і аховы навакольнага асяроддзя, які ўнёс буйны ўклад у беларускую і сусветную юрыдычную навуку. Мае звыш 120 навуковых, вучэбных і вучэбна-метадычных выданняў, у тым ліку падручнікі, вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, выступае з дакладамі на рэспубліканскіх і міжнародных навуковых і навукова-практычных канферэнцыях і семінарах.

За час працы ён падрыхтаваў чатырох кандыдатаў навук, з’яўляўся навуковым кансультантам у двух дактароў навук. У цяперашні час кіруе чатырмя аспірантамі і адным саіскальнікам.

Сярегей Аляксандравіч вядзе вялікую грамадскую работу, у тым ліку з’яўляецца старшынёю Савета па абароне доктарскіх дысертацый БДУ, секцыі ВМА па прававых дысцыплінах, Савета юрыдычныга факультэта, Міжнароднага арбітражнага (трацейскага) суда «Палата арбитров при Союзе юристов» і членам Прававога кансультатыўнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, Міжведамаснага савета па праблемах дысертацыйных даследаванняў у галіне права, Прэзідыума Грамадскага аб’яднання «Белорусский республиканский Союз юристов», Савета БДУ, Вучонага савета Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь; экспертам па міжнародных праектах у галіне аховы навакольнага асяроддзя.

За дасягнутыя высокія паказчыкі ў працы С.А. Балашэнка ўзнагароджаны: Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі», нагрудным знакам Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь «Ганаровы работнік гаспадарчага суда», Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» II ступені, нагрудным знакам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі», Падзякай Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, медаллю «За высокие достижения в науке» Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій, Ганаровай граматай БДУ.

Бригантина.Спартакиада. Увеличить.Беседа. Увеличить.Але, нягледзячы на высокія пасады, якія займаў і займае Сяргей Аляксандравіч на працягу доўгіх гадоў, ён не стаў чыноўнікам (у горшым разуменні гэтага слова), а застаўся чалавекам, які «даступны» ў любы дзень і час для ўсіх: выкладчыкаў і супрацоўнікаў факультэта, аспірантаў, студэнтаў
(якія з гордасцю называюць яго – НАШ дэкан),
абітурыентаў, школьнікаў і іх бацькоў. Да яго ідуць не толькі па пытаннях вучобы і работы, але і з праблемамі ў асабістым жыцці, ведаючы, што заўсёды атрымаюць добрую параду, спачуванне і дапамогу.

Дзякуючы такому «чалавечнаму» дэкану на юрыдычным факультэце БДУ склаўся асаблівы мікраклімат, у якім камфортна адчуваюць сябе і работнікі, і навучэнцы, і выпускнікі, якія часта з задавальненнем наведваюць сваю Alma-mater, выступаюць перад студэнтамі, прымаюць удзел у мерапрыемствах факультэта.

Паважаны Сяргей Аляксандравіч!

Букет. Увеличить.Прафесійныя веды, эрудыцыя, выключная добразычлівасць і чуласць да людзей з’яўляюцца асновай вялікай павагі да Вас.

Прыміце ў дзень Вашага юбілею сардэчныя віншаванні і шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, даўгалецця, далейшых поспехаў у Вашай нялёгкай, але такой высакароднай працы, дабрабыту і ўсяго самага найлепшага Вам, Вашым родным і блізкім людзям.

Калектыў юрыдычнага факультэта БДУ

Адміністрацыя сайта ад імя ўсіх супрацоўнікаў юрыдычнага факультэта далучаецца да шчырага віншавання, а таксама нагадвае, што ўсе, хто жадае, маюць магчымасць павіншаваць Сяргея Аляксандравіча ў гасцёўні сайта

Фото с официального интернет-портала Президента Республики Беларусь и фотоархива юридического факультета.
Обработка фото - Л.Беляева.