Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад дэкана юрыдычнага факультэта Сяргея Аляксандравіча Балашэнкі (15 сакавіка 2017г.)

Шаноўныя калегі, выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты юрыдычнага факультэта!

Юрфак БГУ. День Конституции. 15 марта. 2017. Увеличить.Дазвольце павіншаваць вас, а таксама ўсю юрыдычную супольнасць нашай краіны
з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

15 сакавіка 1994 года быў прыняты Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які па сённяшні дзень служыць прававым фундаментам незалежнай і суверэннай Беларусі, гарантам правоў і свабод грамадзян. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь уздзейнічае на развіццё ўсёй прававой сістэмы нашай краіны, вызначае кампетэнцыю дзяржаўных органаў, асноўныя ідэі і прынцыпы, якімі павінны кіравацца беларускі народ і ўлада ў працэсе дзяржаўнага будаўніцтва і грамадскага развіцця.

У гэты ўрачысты дзень прыміце шчырыя пажаданні поспехаў, дабрабыту, моцнага здароўя і шчасця вам і вашым родным!

З павагай, дэкан юрыдычнага факультэта С.А. Балашэнка.

Фота: з сайта http://www.garadvest.by
Апрацоўка – В.В. Шылко, В.М. Знак