У 2018 годзе газета “Востраў ЮФ” узнавіла сваю дзейнасць! Запрашаем да супрацоўніцтва!
Газета “Востраў ЮФ” узнікла ў сакавіку 2004 года па ініцыятыве саміх студэнтаў юрыдычнага факультэта. Гісторыя газеты непарыўна звязана з гісторыяй факультэта, якая багата на цікавыя падзеі, значныя дасягненні і гучныя імёны. Менавіта тут вы заўсёды можаце даведацца аб усіх самых цікавых падзеях з жыцця юрфака! Самыя свежыя навіны студэнцтва. Самыя яркія мерапрыемствы. Гісторыі выкладчыкаў і выпускнікоў юрыдычнага факультэта. Усё гэта чакае вас на старонках нашага выдання!
За працяглы час існавання “Востраў ЮФ” змянілася некалькі пакаленняў яе рэдактараў і аўтарскіх калектываў. У свой час галоўнымі рэдактарамі газеты былі: Ганна Бараноўская (2004 – 2007), Алёна Міхно (2007 – 2009), Марыя Жарылоўская (2009 – 2010), Крысціна Асрян (2011-2013), Улада Пырх (2013-2016).
На дадзены момант (верасень 2018) у склад рэдакцыйнай калегіі ўваходзяць:
Чаранкевіч Паліна (галоўны рэдактар),
Літвінка Вадзім, Бурак Яўген, Смірнова Любоў, Бабарыка Віялета і Казлоўскі Уладзіслаў.
Рэдакцыйны савет:
Балашэнка Сяргей Аляксандравіч – дэкан юрыдычнага факультэта;
Шыдлоўскі Андрэй Віктаравіч – намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце юрыдычнага факультэта;
Калінін Сяргей Артуравіч – загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта.
Сёння “Востраў ЮФ” – гэта таленавіты аўтарскі калектыў, які імкнецца паведаць чытачам аб самых важных мерапрыемствах з жыцця юрыдычнага факультэта. Кожны нумар напоўнены яркімі рэпартажамі, карыснай інфармацый і цікавымі артыкуламі.
Прапануем пазнаёміцца з новымі выпускамі “Вострава ЮФ”:
Чытайце і натхняйцеся на ўдзельніцтва ў новым сезоне мерапрыемстваў!
“Містар Юрфак”, “Багіня Феміда”, алімпіяды і канферэнцыі, навуковыя і спартыўныя спаборніцтвы – усе адкрыта для вас!
Усё ў вашых руках!
Электронная версія нашай газеты размяшчаецца на сайце юрыдычнага факультэта і на афіцыйнай старонцы ў Vkontakte.
У друкаваным выглядзе нашу газету можна знайсці на стэндзе “Вострава ЮФ” у холе трэцяга паверха юрфака, у дэканаце, на кафедрах, у чытальным зале бібліятэкі юрыдычнага факультэта.
«Востраў ЮФ” – газета юрыдычнага факультэта, якая плануе збіраць пісьмовую і графічную творчасць не толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў. Таму, калі вы адчуваеце ў сабе талент пісьменніка ці публіцыста і жадаеце заявіць пра сябе, калі вам ёсць што сказаць і чым падзяліцца з астатнімі, звяртайцеся да нас!
Запрашаем усіх жадаючых да супрацоўніцтва з “Востраў ЮФ”!
Кантактная інфармацыя:
Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 8.
Тэлефон: + 375 29 2274598 (Чаранкевіч Паліна)
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Тэкст: Чаранкевіч Паліна
Фота - з архіва рэдакцыйнай калегіі
Апрацоўка - В.М.Знак