Верасень 2018. Абноўлена інфармацыя на афіцыйных старонках  газеты “Востраў ЮФ”

11100 4Інфармацыя на старонках “Востраў ЮФ (Остров ЮФЪ, Востраў ЮфЪ) - газета юрыдычнага факультэта БДУ”  і “Гісторыя “Вострава ЮФ” у імёнах і падзеях” была абноўлена.

Акрамя таго, сваю дзейнасць узнавіла афіцыйная старонка “Студэнцкай газеты “Востраў ЮФ” у Vkontakte .

 

11117 1Менавіта тут, на старонках газеты, Вы заўсёды можаце даведацца аб усіх самых цікавых падзеях з жыцця юрфака! Самыя свежыя навіны студэнцтва. Самыя яркія мерапрыемствы. Гісторыі выкладчыкаў і выпускнікоў юрыдычнага факультэта. Усё гэта чакае Вас на старонках нашага выдання!

Чытайце і натхняйцеся на ўдзельніцтва ў новым сезоне мерапрыемстваў! “Містар Юрфак”, “Багіня Феміда”, алімпіяды і канферэнцыі, навуковыя і спартыўныя спаборніцтвы – усе адкрыта для Вас! Усё ў Вашых руках!

 

11100 3Паважаныя студэнты і выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ!

Калі ў Вас ёсць цікавыя думкі, якімі Вы жадалі б падзяліцца з чытачамі газеты «Востраў ЮФ», дасылайце свае артыкулы на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або тэлефануйце на нумар + 375 29 2274598 (Паліна)

Нам заўсёды патрэбны цікавыя, вясёлыя і крэатыўныя людзі.
Чакаем Вашых ідэй!
Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва!

З павагай, рэдакцыя газеты “Востраў ЮФ”.

Навіна прадстаўлена Чаранкевіч Палінай (рэдактар газеты “Востраў ЮФ”)
Фота - з архіва рэдакцыйнай калегіі
АпрацоўкаВ.М. Знак