Кастрычнік-2019. Новы выпуск студэнцкай газеты юрыдычнага факультэта “Востраў ЮФ”
Неўзабаве пачаўся новы навучальны год, а мы прапануем Вам акунуцца ў атмасферу жыцця юрыдычнага факультэта БДУ, успомніць яркія моманты мінулых падзей.
Новы нумар - Кастрычнік-2019
У гэтым нумары Вы даведаецеся пра тое, як зазіхацелі новыя зоркі на юрыдычным небасхіле, як першакурснікі прайшлі “іспыт на моц”, хто стаў Містарам і Міс ЮФ-2019, як перамаглі на Спартакіадзе БДУ, адзначылі тыдзень роднай мовы і чаго студэнты чакалі ад II Еўрапейскіх гульняў.
З друкаваным варыянтам можна азнаёміцца на кафедрах, а таксама на трэцім паверсе юрыдычнага факультэта.
Электронны варыянт выдання можна знайсці на афіцыйных старонках “Востраў ЮФ (Остров ЮФЪ, Востраў ЮфЪ) – газета юрыдычнага факультэта БДУ” і “Студэнцкая газета “Востраў ЮФ” у Vkontakte.
Калі ў Вас ёсць цікавыя думкі, якімі Вы жадалі б падзяліцца з чытачамі газеты «Востраў ЮФ», дасылайце свае артыкулы на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або тэлефануйце на нумар + 375 29 2274598 (Паліна)
Нам заўсёды патрэбны цікавыя, вясёлыя і крэатыўныя людзі.
Чакаем Вашых ідэй.
Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва!
З павагай, рэдакцыя газеты “Востраў ЮФ”
Навіна прадстаўлена Чаранкевіч Палінай (гал. рэд. газеты “Востраў ЮФ”)
Фота - Чаранкевіч Паліна
Апрацоўка - Знак В.М.