Верасеньскі выпуск студэнцкай газеты юрыдычнага факультэта “Востраў ЮФ”
Рэдакцыя студэнцкай газеты юрыдычнага факультэта “Востраў ЮФ”прапануе азнаёміцца з верасеньскім нумарам.
Тут Вы знойдзеце прывітальную прамову дэкана і старшыні Каардынацыйнай групы студэнцкага актыву юрыдычнага факультэта, даведаецеся пра кадравыя змены на факультэце, хто з нашых выкладчыкаў і студэнтаў атрымаў заслужаныя ўзнагароды ў мінулым семестры, як прайшла Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда і ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў у 2020 годзе, чым займаліся студэнцкія арганізацыі напрацягу перыяду самаізаляцыі, а таксама Вам прапануецца разгадаць юрыдычную крыжаванку.
З друкаваным варыянтам можна азнаёміцца на кафедрах, а таксама на трэцім паверсе юрыдычнага факультэта.
Электронны варыянт выдання можна знайсці на афіцыйных старонках “Востраў ЮФ (Остров ЮФЪ, Востраў ЮфЪ) – газета юрыдычнага факультэта БДУ” і “Студэнцкая газета “Востраў ЮФ” у Vkontakte.
Калі ў Вас ёсць цікавыя думкі, якімі Вы жадалі б падзяліцца з чытачамі газеты “Востраў ЮФ”, дасылайце свае артыкулы на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або тэлефануйце на нумар + 375 29 2274598 (Паліна).
Нам заўсёды патрэбны цікавыя, вясёлыя і крэатыўныя людзі.
Чакаем Вашых ідэй.
З павагай, рэдакцыя газеты “Востраў ЮФ”.
Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва!
Навіна прадстаўлена Палінай Чаранкевіч (гал. рэд. газеты “Востраў ЮФ”).
Фота прадстаўлены Палінай Чаранкевіч.
Апрацоўка: Алена Романава