Выпуск газеты "Востраў ЮФ" − 2020-21 У лістападзе 2021 г. выйшаў новы выпуск газеты "Востраў ЮФ".
У новым выпуску газеты Вы знойдзеце:
−цікавыя факты аб 100-годдзі БДУ і аб мерапрыемствах, прысвечаных юбілею БДУ;
−запуск новых рубрык: галоўны герой, стартапы, лайфхакі, судовыя справы, этыкет для юрыста;
− інтэрв'ю з новым складам адміністрацыі факультэта;
−падрабязнасці канстытуцыйнай рэформы;
−доўгачаканыя вынікі юрыдычнай алімпіяды 2021;
−і яшчэ шмат цікавых падрабязнасцей.
Газету можна прачытаць па спасылцы Востраў ЮФ - 2020-21
Друкаваная версія знаходзіцца ў холе трэцяга паверха, у дэканаце, на кафедрах і ў чытальнай зале бібліятэкі юрфака.
Для даведкі:
Газета “Востраў ЮФ” узнікла ў сакавіку 2004 года па ініцыятыве студэнтаў юрыдычнага факультэта. У цяперашні момант галоўным рэдактарам газеты з'яўляецца студэнт 2 курса Павел Гардзяюк.