«Востраў ЮфЪ» - апошні нумар 2009 года - на сайце (Роднай Зямлі прысвячаецца…)

Юрфак. 2009. Газета Востраў Юфъ. Увеличить.З’явіўся на сайце чарговы нумар нашай факультэцкай газеты!

Згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2008 года № 710, мінулы 2009 год быў аб’яўлены Годам Роднай Зямлі, таму і “Востраў ЮфЪ” прысвячае роднай Беларусі апошні ў 2009 годзе нумар факультэцкай газеты.

У гэтым нумары “Вострава ЮфЪ” вы –
Даведаецеся аб:
- падарожжы студэнтаў юрфака ў мінулае нашай краіны;
- шляхах, якімі грамадскае аб’яднанне “Экаправа” змагаецца за экалагічную бяспеку Беларусі;
- жыцці і дзейнасці тых, каго можна назваць сапраўднымі патрыётам сваёй краіны, - ПА ГА БРСМ юрыдычнага факультэта...
Знойдзеце цікавыя і, мабыць, раней невядомыя факты пра знакамітых на ўвесь сусвет юрфакаўскіх дзяўчат – Марыю Есьман і Ксенію Санковіч - і шмат чаго іншага.

Шукайце на на сайце юрыдычнага факультэта і ў холе трэцяга паверха.
Прыемных уражанняў!


Рэдакцыя “Вострава ЮфЪ” просіць прабачэння ў вас за затрымку з’яўлення нумара на сайце юрыдычнага факультэта...
У далейшым мы абяцаем выправіцца )

Марыя Жарылоўская