Летні падарунак ад “Вострава ЮФ”… Чытайце новы нумар газеты роднага факультэта!

 Юрфак БДУ. 2011. Лето. Увеличить.Лета – гэта такі нязвыклы для большасці студэнтаў Юрыдычнага факультэта БДУ вольны час… Пара года надзвычай супрацьлеглая - і вясёлая, і самотная адначасова, таму што на целыя чатыры месяцы жыццё ідзе па-за сценамі любімага факультэта.

Але ж Юрфак – гэта не проста месца вучобы, гэта стан душы, таму ён заўжды знаходзіцца разам з яго шматлікімі дзецьмі: студэнтамі, выпускнікамі, а таксама, што надзвычай актуальна летам, –абітурыентамі.


 Юрфак БДУ. 2011. Лето. Увеличить.Газета Юрыдычнага факультэта БДУ “Востраў ЮФ” вырашыла зрабіць летні падарунак для сваіх чытачоў! Не справа, калі родны факультэт застаецца толькі ў думках – патрэбна і матэрыяльнае ўвасабленне!

Таму… … Сустракайце новы, такі доўгачаканы нумар “Вострава ЮФ”!

Летне-вясновы нумар Вострава дазволіць падвесці вынікі вясны Юрфака-2011: вы даведаецеся
… аб тым, як прайшла эпахальная не толькі для Юрфака, а для ўсёй юрыдычнай супольнасці Рэспублікі Беларусь штогадовая падзея – Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда;
… што гэта такое на самой справе – быць тварам роднага факультэта – Багіней Фемідай-2011;
…. як усім факультэтам абіралі лепшага хлопца Юрфака – Містэра факультэта-2011;
… і шмат аб чым іншым.
Прыемных уражанняў!

М. Жарылоўская і рэдакцыя «Вострава ЮФ»
Фота і апрацоўка - О. Знак