З днём нараджэння, БДУ!!! З 90-годдзем!!! Святочны нумар «Вострава ЮФ»
Кастрычнік 2011 года - месяц надзвычай асаблівы...
І адметнасць яго не толькі ў тым, што традыцыйна напрыканцы другого восеньскага месяца юрыдычны факультэт штогод святкуе свой Дзень народзінаў.
Справа ў тым, што 30 кастрычніка 2011 года – Галоўнае Свята «бацькі» Юрфака -
БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА УНІВЕРСІТЭТА.
30 кастрычніка БДУ – 90 год!!!
«Востраў ЮФ» прысвячае свой чарговы святочны нумар гэтай цудоўнай падзеі і віншуе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з Днём нараджэння!
Чытайце ў кастрычніцкім «віншавальным» нумары «Вострава ЮФ»:
• Старэйшы выкладчык БДУ – прафесар Юрфака Сцяпан Рыгоравіч Драбязка! Да вашай ўвагі эксклюзіўнае інтэрв'ю.
• Краіны – не людзі, размаўляць не могуць... Але сёння – ВІНШУЮЦЬ БДУ!
• Юрфак і БДУ – гэта МЫ...
• Ці ведаеш ТЫ свой універсітэт? Святочная крыжаванка для эрудытаў;)
Прыемных уражанняў!
Асобную частку ў гэтым невялічкім артыкуле хацелася б прысвяціць тым людзям, без якіх святочны нумар «Востраў ЮФ» ніколі не стаў бы такім, якім з'яўляецца зараз...
Вольга Мікалаеўна Знак, Ірына Знак, Кацярына Стрыхоўская – вялікі вам дзякуй!
Дзякуй за адданасць сваёй справе, адказнасць і сумленнасць, за тое, што вы заўсёды дапамагаеце... нягледзячы на час і свае асабістыя справы...
Дзякуй вам...
Жарылоўская Марыя, галоўны рэдактар «Вострава ЮФ»