Гісторыя “Вострава ЮФ” у імёнах і падзеях

11100 1Гісторыя юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта мае шматлікія ўвасабленні: гэта славутыя імёны, афіцыйныя дакументы, артыкулы ў газетах і часопісах, асобныя кнігі, фатаздымкі і, канешне, памяць чалавечая.
Паміж тым, ёсць і гісторыя неафіцыйная, якая адлюстроўвае жыццё любімага факультэта вачыма студэнтаў
І гісторыя гэта, у першую чаргу, – газета “Востраў ЮФ”.

Газета юрыдычнага факультэта БДУ “Востраў ЮФ” была заснавана ў сакавіку далёкага 2004 года.
Першапачаткова газета называлася «Остров ЮфЪ» і выдавалася на рускай мове.

Чаму ж была абрана менавіта такая незвычайная назва?

Юрфак БГУ. 90 лет БГУ. Увеличить.Остров ЮфЪ” – гэта не проста арыгінальная назва студэнцкай газеты.
Гэта – своеасаблівы сімвал найцікавейшых студэнцкіх лёсаў шматлікіх выпускнікоў юрыдычнага факультэта…

Назва для газеты была абрана сімвалічная, бо на момант “нараджэння” Вострава ЮФ наш факультэт знаходзіўся, быццам на астраўку, ў будынку Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, удалечыні ад Галоўнага корпуса БДУ.
Негледзячы на тое, што корпус юрфака з цягам часу пераехаў ва універсітэцкі гарадок, назву газеты вырашылі не мяняць, бо гучыць яна мілагучна.

2012. Юрфак БДУ. Востраў ЮфЪ. Алена Міхно. Увеличить.Галоўная мэта газетыаб’яднаць усіх студэнтаў юрыдычнага факультэта БДУ: сучасных – каб ведалі, мінулых – каб памяталі і, канешне, будучых, бо адкуль яшчэ абітурыенты даведаюцца пра сапраўднае студэнцкае жыццё амаль што сапраўдных “дарослых” юрыстаў, як не са словаў саміх студэнтаў юрфака.
“Востраў ЮФ” закліканы, ў першую чаргу, развіваць у будучых выпускніках любоў і інтарэс да правазнаўства, да той прафесіі і стылю жыцця, якія яны абралі.

11100 5“Востраў ЮФ” – не толькі “папяровая” і “электронная” неафіцыйная гісторыя юрфака.
Газета грае значную ролю для яе аўтараў-студэнтаў: гэта пляцоўка дзеля раскрыцця творчага патэнцыялу і самарэалізацыі для ўсіх тых, хто гатовы заявіць аб сябе і падзяліцца сваімі ідэямі, думкамі і вопытам.
Па ідэйнаму намыслу Востраў ЮФ - гэта жывое, аптымістычнае, думаючае, не пазбаўленае пры тым здаровага студэнцкага гумару выданне, якое абапіраецца на гістарычна склаўшыяся дэмакратычныя традыцыі юрыдычнага факультэту, згодна з якімі кожны мае магчымасць выказаць свой пункт гледжання на тую ці іншую падзею, якая адбываецца на юрфаку, або ж… проста расказаць аб тым, что яго хвалюе...

“Востраў ЮФ” – газета, якая робіцца для студэнтаў і самімі студэнтамі, таму ўзгадаць усіх тых, дзякуючы каму “Востраў ЮФ” з’явілася, жыла і развівалася, – святая справа.
За даволі працяглы час існавання нашай газеты змянілася некалькі пакаленняў яе рэдактараў і аўтарскіх калектываў.

2012. Юрфак БДУ. Востраў ЮфЪ. Анна Барановская. Увеличить.У склад першага пакалення рэдакцыі тады яшчэ “Острова ЮфЪ” нязменна ўваходзіла тры чалавека: галоўны рэдактар Ганна Бараноўская, рэдактар Вера Шэбека, крытык-аглядальнік Ганна Воўчык.
Часта радаваў сваімі вершамі “пясняр” юрыдычнага факультэта – Арцем Обухаў (дарэчы, ён працягваў супрацоўнічаць і з новым складам рэдакцыі).

dakuchaeva alenaСа студзеня 2007 года склад рэдакцыі газеты юрфака амаль цалкам змяніўся прадстаўнікамі новага, другога пакалення нашай газеты, што, безумоўна, не магло не выклікаць пэўных рэформаў.
Галоўнай з іх стала тое, што “Остров ЮфЪ” ператварыўся ў “Востраў ЮфЪ” і пачаў выдавацца выключна на роднай, беларускай мове.
Галоўным рэдактарам стала Алена Міхно.

Быў створаны рэдакцыйны савет у складзе Сяргея Артуравіча Калініна і Андрэя Віктаравіча Шыдлоўскага, да якога з цягам часу з радасцю далучыўся і дэкан юрыдычнага факультэта БДУ Сяргей Аляксандравіч Балашэнка.

У розны час і пад рознымі іменамі новага перыяду ў гісторыі газеты пісалі: Дзяніс Астапчук, Ганна Баярына, Марыя Жарылоўская, Таццяна Лабекіна, Таццяна Лішанкова, Таццяна Рак, Уладзімір Сукач, Дзмітрый Халімончык і іншыя студэнты.

Вёрстку першых нумароў ажыццяўляў Уладзімір Старавойтаў, а потым вёрстку рабіла Алена Міхно.

2012. Юрфак БДУ. Востраў ЮфЪ. Марыя Жарылоўская. Увеличить.Трэцім «пакаленнем» “Вострава ЮФ” стала рэдакцыя газеты пад кіраўніцтвам Марыі Жарылоўскай.
Галоўным рэдактарам газеты юрфака Маша стала ў 2009 годзе.

Зразумела, што для сапраўднай супольнай творчасці толькі кіраўніцтва не хопіць.
На працягу 3 год над артыкуламі факультэтскай газеты працавалі: Ганна Кандратовіч, Ганна Крупко, Вераніка Саковіч, Кацярына Стрыхоўская, Алена Крупеніна, Сяргей Астапчык, Наталля Халупка, Ірына Знак і шмат хто яшчэ...

2012. Юрфак БДУ. Востраў ЮфЪ. Крісціна Асрян. Увеличить.Са снежня 2011 года па верасень 2013 года галоўным рэдакратам “Вострава ЮФ” з’яўлялася Крысціна Асрян.
Дызайнам вокладкі газеты займалася Ірына Знак.

Пад кіраўніцтвам Крысціны рэдакцыйную калегіі газеты складалі: Анцілеўская Юлія, Алексенка Крысціна,Барадаўка Вераніка, Забалотная Вольга, Саковіч Вераніка, Харук Яўген, Хмялёва Марыя, Цюхай Таццяна, Шарко Ганна і іншыя.

2012. Юрфак БДУ. Востраў ЮфЪ. Улада Пырх. Увеличить.З верасня 2013 года галоўным рэдактарам газеты з’яўляецца Улада Пырх, студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта.

Аўтарскі калектыў: Андрэй Емельяновіч, Марыя Пятрэнка, Вікторыя Зайцава, Аляксандра Кулага і іншыя.

 

11100 2Са студзеня 2018 года газета ўзнавіла сваю дзейнасць.
На дадзены момант у склад рэдакцыйнай калегіі ўваходзяць: Чаранкевіч Паліна (галоўны рэдактар), Літвінка Вадзім, Бурак Яўген, Смірнова Любоў, Бабарыка Віялета і Казлоўскі Уладзіслаў.

Нашая газета не замыкаецца сама ў сабе, яна не арыентавана выключна толькі на кола студэнцкай аудыторыі нашай Alma Mater.

 

“Востраў ЮФ” актыўна ўдзельнічае ў рознага кшталту спаборніцтвах студэнцкіх малатыражных газет і стараецца прэзентаваць сябе на належным узроўні.

2012. Юрфак БДУ. Востраў ЮфЪ – 13 снежня 2008. Увеличить.
2005 год - “Остров ЮфЪ” заняла першае месца на агульнауніверсітэцкім конкурсе на лепшую малатыражную газету.
Гэты нумар газеты прысвечаны 60-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і перамогі народаў свету у Другой сусветнай вайне.

2007 год - газета “Востраў ЮфЪ” атрымала другое месца на штогадовым агульнауніверсітэцкім конкурсе на лепшую малатыражную газету.
На гэты раз тэматыкай конкурсу стаў “Год дзіцяці ў Рэспубліцы Беларусь”.

2008 год - некалькі прадстаўнікоў рэдакцыі наведалі міжнародны семінар “Зімовая школа журналістыкі” і адтуль прывезлі для “Вострава ЮфЪ” ганаровы дыплом трэцяй ступені ў намінацыі “Лепшая факультэцкая газета”.

У 2008 годзе наша газета зноў першая на агульнауніверсітэцкім конкурсе на лепшую малатыражную газету!
Тэматыка конкурса: “Год здароўя”.


2012. Юрфак БДУ. Выстава “СМІ ў Беларусі”. Увеличить.2009 год – удзел у XIII Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі». Таксама “Востраў ЮфЪ” атрымала дыплом лаўрэата штогадовага конкурса малатыражных студэнцкіх газет БДУ.. Нумар газеты быў прысвечаны “Году роднай зямлі ў Рэспубліцы Беларусь”.

2010 год - яшчэ адын дыплом удзельніка штогадовага конкурса малатыражных студэнцкіх газет БДУ. На гэты раз нумар “Вострава ЮФ” прысвечаны “Году якасці ў Рэспубліцы Беларусь”.

2011 годконкурсны нумар, прысвечаны 90-годдзю БДУ і чарговы дыплом удзельніка штогадовага конкурса малатыражных студэнцкіх газет БДУ.

2012. Юрфак БДУ. Востраў ЮфЪ. 2 место на школе журналистики. 2012 год. Увеличить.2012. Юрфак БДУ. Востраў ЮфЪ. 1 место на конкурсе малотиражных газет БГУ. 2013 год. Увеличить.30 красавіка 2013.2012 год – газета «Востраў ЮФ” на рэспубліканскім семінары – практыкуме “Зімовая школа студэнцкай журналістыкі” па выніках выстаўкі студэнцкіх газет атрымала дыплом 2-й ступені ў намінацыі “Лепшая стылістычная палітра”.


2013 годпершае месца на агульнаўніверсітэцкім конкурсе “Лепшая малатыражная студэнцкая газета”.

Тэма конкурснага нумару-пераможцы: “Будучыню гарантуе ўніверсітэт!”

2016 год пераможца конкурса «Лепшая студэнцкая газета -2016» у намінацыі «Візуялiзацыя»

5396 2018 12018 год2 месца ў конкурсе “Лепшы студэнцкі медыйны рэсурс БДУ” у намінацыі “Лепшая студэнцкая газета БДУ.


Ідзе час. Змяняюцца эпохі, змяняюцца людзі…

Але пэўныя рэчы застаюцца нязменнымі на працягу ўсяго часу існавання газеты: нашыя студэнты пішуць пра самыя значныя, яскравыя і цікавыя падзеі, якія адбываліся на юрыдычным факультэце ці з удзелам “жыхароў” нашага факультэта.

Гісторыя “Вострава ЮФ” працягваецца.
Мы верым, што самыя значныя творчыя дасягненні, цікавыя і незабыўныя падзеі яшчэ наперадзе!
To be continued…

Над старонкай працавалі: Марыя Жарылоўская, Юлія Ашмян, Крысціна Асрян, Вольга Знак, Паліна Чаранкевіч.
Апошняе змяненне: 09.10.2019