2012. Глабальная рэканструкцыя старонкі «Востраў ЮФ» на сайце юрфака. Цяпер раздзел!!!
Па-першае, гэта цяпер сапраўдны раздзел са сваімі ўласнымі каналам навін і архівам матэрыялаў.
На галоўнай старонцы раздзела змешчана актуальная і свежая інфармацыя аб нашай газеце:
--кантактная інфармацыя,
-- склад рэдакцыйнага савета, аўтарскага калектыва на бягучы момант,
-- інфармацыя аб тым, дзе і як можна знайсці электронную і друкаваную версію “Востраў ЮФ”.
Да таго ж, на галоўнай старонцы газеты змешчаны ссылкі на новыя старонкі раздзела:
-- Гісторыя “Вострава ЮФ” у імёнах і падзеях
Тут вы можаце даведацца пра розныя пакаленні рэдактараў і аўтараў газеты - пра тых, дзякуючы каму газета нарадзілася, працягвае жыць і ўдасканальвацца.
Таксама старонка змяшчае інфармацыю аб удзеле “Вострава ЮФ” ў рознага кшташту спаборніцтвах студэнцкіх малатыражных газет, аб узнагародах і дасягненнях нашай газеты.
-- Архіў нумароў “Востраў ЮФ” за 2010 – 2011 гады
-- Архіў нумароў “Востраў ЮфЪ” за 2008 – 2009 гады
-- Архіў нумароў “Остров ЮфЪ” за 2004 - 2006 гады
На жаль, не ўсе нумары “Вострава ЮФ” трапілі ў наш электронных архіў. У праекце – зрабіць даступным большую колькасць нумароў газеты. Па меры магчымасці мы будзем папаўняць наш архіў і пераводзіць друкаваныя варыянты газет мінулых гадоў у электронны выгляд.
Прыемнага чытання і яркіх ўражанняў!
Рэканструкцыяй займаліся: Ашмян Юлія, Знак Вольга Мікалаеўна, Жарылоўская Марыя, Асрян Крысціна.