7 сакавіка 2012г. - святочны нумар газеты “Востраў ЮФ”, прысвечаны Дню жанчын!!!

Востраў ЮФ - 7 сакавіка 2012.Рэдакцыя газеты «Востраў ЮФ» віншуе ўсіх дзяўчат, жанчын юрыдычнага факультэта БДУ з жаночым святам, святам вясны. Хай спраўдзяцца ўсе вашы мары, няхай на вашых тварах ўвесь год ззяюць усмешкі, а вашы мужчыны дораць вам толькі кветкі, радасць і добры настрой!
Спецыяльна для вас – святочны нумар газеты “Востраў ЮФ”!
Чытайце ў нумары:
• «Востраў ЮФ – прамень зімовага сонейка «Брыганціны» – с. 2
• ЕЎРАТУР ці экскурсійна-адукацыйная праграма «Прававыя аспекты еўрапейскай інтэграцыі» – с. 3
• Юрыдычная алімпіяда – шлях у будучыню – с. 4-5
• Містэр Юрфак-2012. Вобраз сапраўднага джэнтэльмена – с. 6
• Гісторыя свята 8 сакавіка – с. 8
а таксама віншаванні з Днём жанчын ад выкладчыкаў юрыдычнага факультэта БДУ!!!

Дзякуй тым, хто працаваў над чарговым нумарам, а гэта: Анцілеўская Юлія, Знак Ірына, Саковіч Вераніка, Цюхай Таццяна, Ягоўдзік Раман.

З друкаванай версіяй нумара Вы можаце пазнаёміцца на стэндзе газеты “Востраў ЮФ”, які знаходзіцца на трэцім паверсе юрыдычнага факультэта.

Прыемных уражанняў, дарагія чытачы!

Паважаныя студэнты і выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ!
Калі ў Вас ёсць цікавыя думкі, якімі Вы жадалі б падзяліцца з чытачамі газеты «Востраў ЮФ»,
дасылайце свае артыкулы на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або тэлефануйце на нумар (8029) 11 41 985 (Крысціна).

Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва!

Асрян Крысціна, галоўны рэдактар газеты “Востраў ЮФ”
Дызайн вокладкі – Ірына Знак