Да 26 кастрычніка 2012 - чарговы нумар газеты «Востраў ЮФ»!!! Віншуем юрыдычны факультэт з 87-годдзем!!!

Рэдакцыя газеты «Востраў ЮФ» віншуе выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў юрыдычнага факультэта БДУ са святам! Жадаем нашаму факультэту далейшага росквіту, творчых поспехаў і таленавітых студэнтаў!

Жадаем выкладчыкам і ўсяму калектыву юрыдычнага факультэта велізарнага патэнцыялу, поспехаў у няпростай справе навучання і выхавання новых пакаленняў прафесіяналаў, цвёрдай упэўненасці ў заўтрашнім дні. Ад імя ўсіх студэнтаў выказваем сардэчную падзяку за тую сяброўскую, творчую атмасферу вучобы, за навуковы багаж, якія студэнты атрымліваюць у сценах нашага факультэта.

Жадаем студэнтам дамагчыся такіх поспехаў, каб юрыдычны факультэт мог ганарыцца Вамі!

Дужага ўсім Вам здароўя, шчасця, дабрабыту і росквіту!

Спецыяльна для Вас, паважаныя чытачы, – чарговы нумар газеты “Востраў ЮФ”, прысвечаны дню нараджэння юрыдычнага факультэта БДУ!

У кастрычніцкім нумары Вы можаце пазнаёміцца з наступнымі артыкуламі:
• Алімпійскія гульні на юрыдычным факультэце, або дзень першакурсніка-2012 – с.2
• Што дапамагло прызёрцы XXX Алімпійскіх гульняў у Лондане Ксеніі Санковіч дасягнуць неймаверных высот у спорце – с.3
• Аб тым, як зараджалася традыцыя святкавання дня нараджэння юрыдычнага факультэта ў сценах “ДКЖ” – с.4-5
• Каляндар юрфакаўскіх свят “от ДКЖ до ДКЖ” – с.6-7
• Працоўнае лета - 2012 – с.9
• 17 лістапада – Міжнародны дзень адмовы ад курэння – с.12

26 кастрычніка 2012.Вялікі дзякуй усім тым, хто працаваў над чарговым нумарам газеты “Востраў ЮФ”, а менавіта Алексенка Крысціне, Барадаўка Вераніке, Богуш Ніне, Знак Ірыне, Рудакоўскай Алене, Сеніву Ігару, Цюхай Таццяне, Шарко Ганне.

З друкаванай версіяй нумара Вы можаце пазнаёміцца на стэндзе газеты “Востраў ЮФ”, які знаходзіцца на трэцім паверсе юрыдычнага факультэта.

Прыемных уражанняў, дарагія чытачы!

Паважаныя студэнты і выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ!
Калі ў Вас ёсць цікавыя думкі, якімі Вы жадалі б падзяліцца з чытачамі газеты «Востраў ЮФ», дасылайце свае артыкулы на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або тэлефануйце на нумар (8029) 11 41 985 (Крысціна).
Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва!

З павагай, Крысціна Асрян, галоўны рэдактар газеты “Востраў ЮФ”
Дызайн вокладкі – Ірына Знак