28 снежня 2012 года - чарговы нумар газеты «Востраў ЮФ»!!! З Новым годам!

28 снежня 2012.Рэдакцыя газеты “Востраў ЮФ” віншуе студэнтаў, выкладчыкаў і іншых супрацоўнікаў юрыдычнага факультэта БДУ з Новым годам і Калядамі!!!

Новы год – гэта свята-мяжа, калі мы падбіваем вынікі мінулага года і ставім мэты на наступны. Няхай жа новы год прынясе вам шмат прыемных адкрыццяў і новых цікавых сустрэч, няхай ажыццяўляцца ўсе вашы самыя запаветныя жаданні. Бязмежнага поспеху ва ўсіх распачынаннях і добрых вам сяброў побач!!!

У прадвер’і экзаменацыйнай сесіі жадаем студэнтам поспехаў, а выкладчыкам - цярпення і разумення!

Дужага ўсім вам здароўя, шчасця, дабрабыту і росквіту ў надыходзячым 2013 годзе!

Спецыяльна для вас, паважаныя чытачы, 28 снежня 2012 года выйшаў чарговы нумар газеты “Востраў ЮФ”!
28 снежня 2012.У снежаньскім нумары газеты "Востраў ЮФ” чытайце пра тое:
• … хто перамог у Фабрыцы зорак на юрыдычным факультэце – с.3
• … як прайшоў 87-ы дзень нараджэння факультэта – с.4-5
• … чаму 16 лістапада кожнага, хто прыйшоў на факультэт, сустракалі цеплымі абдымкамі – с.6
• … як студэнты юрыдычнага факультэта арганізавалі свята для дзяцей-сірот з дзіцячага гарадка – с.6
• … як тыдзень беларускай культуры пашырыў далягляд нашых студэнтаў – с.7
• … як прасцей рыхтавацца да экзаменаў – с.8

Вялікі дзякуй усім тым, хто працаваў над чарговым нумарам газеты “Востраў ЮФ”, а менавіта Забалотнай Вользе, Знак Ірыне, Ліпніцкай Эліне, Логінавай Надзее, Фядяшавай Ілоне, Харуку Яўгену, Хмялёвай Марыі, Шарко Ганне

З друкаванай версіяй нумара Вы можаце пазнаёміцца на стэндзе газеты “Востраў ЮФ”, які знаходзіцца на трэцім паверсе юрыдычнага факультэта.

Прыемных уражанняў, дарагія чытачы!

Таксама Вы можаце праглядзець архіў нумароў газеты “Востраў ЮФ” за 2012 год

Паважаныя студэнты і выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ!
Калі ў Вас ёсць цікавыя думкі, якімі Вы жадалі б падзяліцца з чытачамі газеты «Востраў ЮФ», дасылайце свае артыкулы на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або тэлефануйце на нумар (8029) 11 41 985 (Крысціна).
Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва!

З павагай, Крысціна Асрян, галоўны рэдактар газеты “Востраў ЮФ”
Дызайн вокладкі – Ірына Знак. Дызайн, ажыццяўленне і фота "Юрфакаўскай Ёлачкі" - Л.В. Беляева. Апрацоўка - О.Знак