30 красавіка 2013 года - чарговы нумар газеты «Востраў ЮФ»!!!
Так, у 2005 годзе газета юрыдычнага факультэта яшчэ з былой назвай “Остров ЮфЪ” заняла першае месца на агульнаўніверсітэцкім конкурсе на лепшую студэнцкую малатыражную газету. Гэты нумар быў прысвечаны 60-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і перамозе народаў света ў Другой сусветнай вайне.
У 2007 годзе газета “Востраў ЮфЪ” атрымлівае другое месца на данным спаборніцтве. У гэты раз тэматыкай конкурса стаў “Год дзіцяці ў Рэспубліцы Беларусь”.
У 2008 годзе наша газета зноў першая! Тэматыка конкурса: “Год здароўя”.
У наступныя гады фартуна была не на нашым баку, і газета “Востраў ЮФ” атрымлівала дыпломы ўдзельніка конкурса.
І вось, у 2013 годзе “Востраў ЮФ” зноў удзельнічае ў данным спаборніцтве і тэма конкурснага нумару: “Будучыню гарантуе ўніверсітэт!”
Пажадаем нам поспеху і прэзентуем вашай увазе, дарагія чытачы, чарговы нумар газеты “Востраў ЮФ”!

У чарговым нумары газеты "Востраў ЮФ" чытайце:
• Багацце юрыдычнага факультэта – яго студэнты … ст.2
• Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – гэта брэнд! … ст.4-5
• Сакрэт поспеху ад нашых выпускнікоў … ст. 6-7
• English Language Club у сценах юрыдычнага факультэта … ст.10
• Будычыню гарантуе ўніверсітэт … ст.11
• Мы кажам дзякуй нашым мамам … ст.12
Вялікі дзякуй усім тым, хто працаваў над чарговым нумарам газеты “Востраў ЮФ”, а менавіта Анцілеўская Юліі, Ашмян Юліі, Гарбачовай Настассі, Емельяненка Вользе, Забалотнай Вользе, Знак Ірыне, Сыс Інэсе, Шарко Ганне.
З друкаванай версіяй нумара Вы можаце пазнаёміцца на стэндзе газеты “Востраў ЮФ”, які знаходзіцца на трэцім паверсе юрыдычнага факультэта каля стэнда Профбюро студэнтаў юрыдычнага факультэта.
У прадвер’і заліковай і экзаменацыйнай сесій жадаем студэнтам поспехаў, а выкладчыкам цярпення і разумення!
Прыемных уражанняў, дарагія чытачы!
Паважаныя студэнты і выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ!
Калі ў Вас ёсць цікавыя думкі, якімі Вы жадалі б падзяліцца з чытачамі газеты «Востраў ЮФ», дасылайце свае артыкулы на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або тэлефануйце на нумар (8029) 11 41 985 (Крысціна).
Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва!
З павагай, Крысціна Асрян, галоўны рэдактар газеты “Востраў ЮФ”
Дызайн вокладкі – Ірына Знак