Газета«Востраў ЮФ» - лепшая студэнцкая малатыражная газета ў 2013 годзе!!!

Штогод Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт арганізуе конкурс на лепшую студэнцкую малатыражную газету,і кожны год газета нашага факультэта стараецца прэзентаваць сябе на належным узроўні.

2012. Юрфак БДУ. Востраў ЮфЪ. 1 место на конкурсе малотиражных газет БГУ. 2013 год. Увеличить.30 красавіка 2013.Не стаў выключэннем і2013 год. У маі мінулага года газета “Востраў ЮФ” у чарговы раз удзельнічала ў данным спаборніцтве. І не проста ўдзельнічала, а атрымала доўгачаканую перамогу!!!

Тэма конкурснага нумару:“Будучыню гарантуе ўніверсітэт!”На вокладке газеты - героі знакаміта ўсім серыяла “Suits” (Касцюмы ў законе”), напэўна лепшага серыяла на юрыдычную тэматыку.

Некалькі месяцаў спатрэбілася, каб выбраць лепшую студэнцкую малатыражную газету. Трэба было прааналізаваць амаль 20 прадстаўленых на конкурс прац. Ацэньвалі газеты па 15 крытэрыях, сярод якіх – інфарматыўнасць, дызайн, тэматыка, перыядычнасць друку і ўдзел у папярэдніх конкурсах. На падставе вынікаў галасавання і пасяджэння экспертнай камісіі ў кастрычніку 2013 года газета “Востраў ЮФ” была названа пераможцай гэтага конкурса!

2012. Юрфак БДУ. Востраў ЮфЪ. 1 место на конкурсе малотиражных газет БГУ. 2013 год. Увеличить.25 кастрычніка 2013 года на святочным канцэрце, прысвечаным 88-годдзю юрыдычнага факультэта, дэкан Сяргей Аляксандравіч Балашэнка ўручыў дыплом перамжца конкурса “Лепшая студэнцкая малатыражная газета”, падпісаны рэктарам БДУ Абламейка С.У., галоўнаму рэдактару газеты “Востраў ЮФ” Асрян Крысціне, студэнтцы 5 курса.

Падрабязней аб конкурсе чытайце ў матэрыяле: “Газета «Востраў ЮФ» - лепшая студэнцкая малатыражная газета!!!”.

З павагай, Крысціна Асрян, экс-галоўны рэдактар газеты “Востраў ЮФ”
Дызайн вокладкі – Ірына Знак
Фота - Вікторыя Клок. Апрацоўка - В.М. Знак