«Востраў ЮФ» – пераможца конкурса «Лепшая студэнцкая газета -2016» у намінацыі «Візуялiзацыя»

2016. Юрфак БДУ. Востраў ЮфЪ. Лепшая студэнцкая газета – 2016 (намінацыя Візуялiзацыя). Увеличить. Востраў ЮФ – 1 ліпеня 2016 года. 18 лістапада 2016 года ў рэктараце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося ўзнагароджванне пераможцаў конкурса "Лепшая студэнцкая газета - 2016".
У конкурсе прынялі ўдзел 13 розных выданняў. Для нумароў была вызначана агульная тэматыка: «БДУ – 95!».

Наша газета штогод з годнасцю прадстаўляе юрыдычны факультэт на конкурсе. I ў гэтым годзе "Востраў ЮФ" упэўнена атрымаў перамогу ў намінацыі "Візуялiзацыя"!

Шчыра віншуем галоўнага рэдактара і калектыў "Вострава ЮФ" з перамогай!
Жадаем далейшых поспехаў у творчасці, натхнення і новых дасягненняў!

Дзякуем рэдакцыйнаму савету за падтрымку і дапамогу!

Азнаёміцца з конкурсным нумарам вы можаце ў архіве нумароў газеты «Востраў ЮФ» за 2016 год.

Навіну падрыхтавала рэдакцыя газеты "Востраў ЮФ"
Фота прадставіла Улада Пырх
Апрацоўка – В.М. Знак