Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Курылёў Сяргей Васільевіч (1919–1968)

 Курылев Сергей Васильевич. Увеличить.Нарадзіўся ў 1919 г. у г. Загорску. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1937 г. пачаў сваю працоўную дзейнасць ў якасці тапографа. Потым паступіў вучыцца ў Маскоўскі юрыдычны інстытут Пракуратуры СССР. З 1939 г. служыў у Савецкай Арміі.

У 1949 г. скончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут Пракуратуры СССР. Працаваў адвакатам у Маскоўскай абласной калегіі адвакатаў. У 1953 г. скончыў аспірантуру па грамадзянскаму працэсу ў Маскоўскім юрыдычным інстытуце, абараніўшы кандыдацкую дысертацыю па праблемах тлумачэння бакоў у грамадзянскім працэсе.

На працягу шасці гадоў ён працаваў у Іркуцкім універсітэце старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, в. а. загадчыка кафедры, затым старшым супрацоўнікам аддзела прававых навук АН БССР (1960–1961 гг.). З 1961 г. – дацэнт, прафесар кафедры грамадзянскага права і працэсу Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Актыўны ўдзельнік рабочай групы па падрыхтоўцы ГПК БССР 1964 г.

Паспяхова спалучаў шматгадовую педагагічную дзейнасць з актыўнай навукова-даследчай работай па актуальных праблемах агульнай тэорыі права і працэсуальнага права і ў сваіх працах залажыў асновы беларускай школы грамадзянскага працэсу. У 1967 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Устанаўленне ісціны ў савецкім правасуддзі».

Прымаў актыўны ўдзел у рабоце па кадыфікацыі заканадаўства БССР, з’яўляючыся членам Грамадскага савета па прававых пытаннях пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета БССР, членам Навукова-метадычнага савета Вярхоўнага Суда БССР. На працягу некалькіх гадоў ён узначальваў савет па аказанню прававой дапамогі насельніцтву.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, меў тры раненні, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і чатырма медалямі, у тым ліку двума медалямі «За адвагу».

Аўтар звыш 30 навуковых прац па праблемах ісціны ў савецкім правасуддзі.

Асноўныя працы: Доказывание и его место в процессе судебного познания. Труды Иркутского гос. ун-та. 1955. Т. 13; Объяснение сторон как доказывание в советском гражданском процессе. Иркутск, 1956; Сущность судебных доказательств. Труды Иркутского гос. ун-та. 1956. Т. 17; Формы защиты и принудительного осуществления субъективных прав и права на иск. Труды Иркутского гос. ун-та. 1957. Т. 22; Основы теории доказывания в советском правосудии. Мн., 1969; Избранные труды / С.В. Курылев; МГУ им. М.В. Ломоносова, юр. фак., каф. гражд. права, КубГУ, юр. фак., каф. гражд., арбитражного процесса и труд. права. – Краснодар: Совет Кубань, 2010. – 832 с.; Избранные труды (Наследие права) / С.В. Курылев. – Минск: Редакция журнала «Промышленно-торговое право», 2012. – 607 с.

Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С.А. Балашэнка (старш.) [і інш.] ; рэдкал. : С.А. Балашэнка (акд. рэд.), А.В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2015. – 263 с.

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by