Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Павецьеў Гаўрыіл Аляксеевіч (1909–1971)

Юрфак БГУ. Павецьеў Гаўрыіл Аляксеевіч (1909–1971). Увеличить.Нарадзіўся 6 красавіка 1909 г. на ст. Яшкіна Грачоўскага раёна Чкалаўскай вобласці (Расія).

У 1933 г. скончыў Ленінградскі дзяржаўны юрыдычны інстытут, пасля чаго доўгі час працаваў пракурорам раёна ў Туркменскай ССР. З 1945 па 1954 г. – дырэктар Мінскага юрыдычнага інстытута, загадчык кафедры грамадзянскага права. З 1954 г. – прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага універсітэта, з 1965 г. – загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта БДУ. У 1947 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Прававое рэгуляванне падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых кадраў для сацыялістычнай прамысловасці» ў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б).

З’яўляўся членам юрыдычнай секцыі рэспубліканскага савета грамадскіх універсітэтаў таварыства «Веды», членам Навукова-метадычнага савета пры Вярхоўным Судзе БССР і Метадычнага савета пры Пракуратуры БССР, членам урадавай камісіі па кадыфікацыі заканадаўства БССР, а таксама членам рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў школ, ВНУ і навуковых устаноў.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і «Знак Пашаны» і некалькімі медалямі.

Аўтар звыш 25 навуковых прац.

Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С.А. Балашэнка (старш.) [і інш.] ; рэдкал. : С.А. Балашэнка (акд. рэд.), А.В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2015. – 263 с.

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by