Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Ціхіня Валерый Гур’евіч

Юрфак БГУ. Ціхіня Валерый Гур’евіч. Увеличить.Нарадзіўся 1 кастрычніка 1940 г. у г. п. Капаткевічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1963 г. скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Працаваў навуковым супрацоўнікам Мінскага НДІ судовых экспертыз, загадчыкам крыміналістычнай лабараторыі БДУ, з 1966 г. – у органах пракуратуры. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі з 1974 г. займаўся навуковай і педагагічнай дзейнасцю.

З 1983 г. – дэкан юрыдычнага факультэта, з 1986 г. – прарэктар па навуковай рабоце БДУ. З 1989 г. – міністр юстыцыі БССР.

Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Тэарэтычныя праблемы прымянення дадзеных крыміналістыкі ў грамадзянскім судаводстве» (1985 г.).

З 1990 па 1994 г. – дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. З 1996 па 1999 г. займаўся педагагічнай дзейнасцю, з’яўляўся прэзідэнтам Беларускага фонду прававога супрацоўніцтва. З 2005 г. – загадчык кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін Мiнскага iнстытута кiравання, з 2010 г. – загадчык кафедры Інстытута кіравання і прадпрыймальніцтва. Падрыхтаваў 31 кандыдата навук.

Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы праекта Канстытуцыі (Асноўнага Закона) Рэспублікі Беларусь 1994 г.

З 1994 г. – член-карэспандэнт НАН Беларусі. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986). Заслужаны юрыст БССР (1990).

Яго пяру належыць каля 500 навуковых прац па мiжнародным, канстытуцыйным праве, грамадзянскім і грамадзянска-працэсуальным праве, сямейным праве, міжнародным прыватным праве, працоўным праве і крыміналістыцы.

Асноўные працы: Гражданский процесс БССР: В 4 ч. Мн., 1979–1982 г.; Теоретические проблемы применения данных криминалистики в гражданском судопроизводстве. Мн., 1983; Научно-практический комментарий к Гражданскому процессуальному кодексу Белорусской ССР. Мн., 1989; Конституция Республики Беларусь: Научно-правовой комментарий к Кодексу Республики Беларусь о браке и семье. Мн., 1996; Правовые основы семьи. Мн., 2006; Защита прав личности в белорусском гражданском процессе. Мн., 2008; Виды гражданского судопроизводства в Республике Беларусь. Мн., 2008; Тенденции и перспективы развития права в условиях формирования правового государства в Республике Беларусь. Мн., 2011; Право на судебную защиту в исковом производстве. Мн., 2012; Правовая защита товаропроизводителя в системе Всемирной торговой организации. Мн., 2012; Правовой статус иностранцев в Республике Беларусь. Мн., 2013; Конституции зарубежных государств. Мн., 2014; Международное частное право. Мн., 2014; Гражданский процесс. Мн., 2015; Совершенствование правовой системы Беларуси в условиях инновационного развития общества. Мн., 2016.

Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С.А. Балашэнка (старш.) [і інш.] ; рэдкал. : С.А. Балашэнка (акд. рэд.), А.В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2015. – 263 с.

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by