13 лістапада 2021 г. адбылося пасяджэнне навуковага студэнцкага гуртка «Муніцыпальнае права» па тэме «Паняцце і развіццё муніцыпальнага права»
У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнік навуковага гуртка – старшы выкладчык Куневіч Георгій Георгеевіч і студэнты 3 курса юрыдычнага факультэта БДУ.
У межах заяўленай тэмы былі разгледзены найбольш актуальныя пытанні фарміравання, развіцця муніцыпальнага права як новай галіны права ці новага комплекснага прававога інстытута.
На пасяджэнні гуртка быў заслуханы даклад «Паняцце муніцыпальнага права і яго месца ў сістэме права і юрыдычнай навукі», які быў падрыхтаваны Аляксандрам Купрэйчыкам, студэнтам 3 курса юрыдычнага факультэта БДУ. Былі абмеркаваны наступныя пытанні: прадмет муніцыпальнага права, метады прававога рэгулявання муніцыпальнага права, месца муніцыпальнага права ў сістэме юрыдычнай навукі, асаблівасці развіцця муніцыпальнага права ў Беларусі, праблемы ўніфікацыі заканадаўства аб мясцовым самакіраванні і ў межах саюзнай дзяржавы.
З дакладам на тэму «Развіццё муніцыпальнага права ў Расійскай Федэрацыі» выступіла Паліна Русая, студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта БДУ. Была разгледзена гісторыя станаўлення і развіцця муніцыпальнага права і сучасныя муніцыпальна-прававыя інстытуты у РФ.
Ст. выкладчык Г.Г. Куневіч