Школе грамадзянскай асветы два гады
Для студэнтаў і выкладчыкаў нашага факультэта 2021/2022 навучальны год выдаўся насычаным і разнастайным. Нашая праца часам праходзіла не толькі ў сценах роднай Alma mater. На працягу апошніх двух гадоў на юрыдычным факультэце на базе кафедры паліталогіі працавала Школа грамадзянскай асветы (ШГА) – сумесны праект з СШ № 93 г.Минска.
24 мая 2022 года адбылася экскурсія навучэнцаў школы № 93 на юрыдычны факультэт БДУ. Таксама адбылося ўрачыстае ўручэнне сертыфікатаў ШГА. Падчас візіту школьнiкi наведалі крыміналістычны палігон, музей юрыдычнага факультэта, навучальныя аўдыторыі, кафедру паліталогіі, дзе сустрэліся з загадчыкам кафедры, выкладчыкамі і студэнтамі. Экскурсія працягнулася ва ўнутраным двары БДУ.
Падводзячы вынікі двухгадовай дзейнасці Школы грамадзянскай асветы, адзначым, что актыўны ўдзел у яе рабоце прянялi: загадчык кафедры паліталогіі Н.А. Антановіч, якая прымала непасрэдны ўдзел у стварэнні ШГА, выкладчыкi, якія сумленна і творча праводзілі заняткі са студэнтамі: загадчык кафедры дзяржаўнага кіравання, дацэнт В.С. Міхайлоўскі, выкладчыкі кафедры паліталогіі: прафесар Г.А. Круглова, дацэнты С.Г. Парэчына, А.М. Ільіна, У.У. Шымаў, А.С. Пісарчык; выкладчыкi М.С. Мамекін, А.С. Рыжы, У.А.Калішук, У.А. Казлоўскі, Д.В. Драгун, П.В. Юсупаў. Арганізацыйную дапамогу ў правядзенні мерапрыемстваў на факультэце забяспечвалi загадчык навучальнай лабараторыі крыміналістычнай тэхнікі і судовых экспертыз кафедры крыміналістыкі І.І. Лузгін, кіраўнік Цэнтра адукацыйных інавацый Ю.А. Скарына, вядучы спецыяліст Музея правазнаўства Л.В. Бяляева. Прымалі ўдзел ў мерапрыемствах ШГА студэнты 1, 2, 3, 4 курсаў юрыдычнага факультэта, сярод іх: Лавягіна І., Краско С., Грынько У., Махiтар’янц К., Апановiч А., Гаўрыліна Я., Грабінскі У. і інш.
Выказваем падзяку кіраўніцтву юрыдычнага факультэта за падтрымку ў рэалiзацыi праекта ШГА.
Загадчык кафедры паліталогіі Н.А. Антановіч,
кіраўнік Школы грамадзянскай адукацыі, старшы выкладчык кафедры паліталогіі Г.А. Астрога