Віншуем Варвару Уладзіміраўну Сажыну з днём нараджэння!
16 жніўня святкуе свой юбілейны дзень нараджэння
дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта – Варвара Уладзіміраўна Сажына.
Варвара Уладзіміраўна − прызнаны прафесіянал і сумленны чалавек… Аб ёй можна казаць бясконцую колькасць добрых і светлых слоў. Гэта чалавек адкрытай і шчырай душы, глыбокіх ведаў і заўжды прадказальнай добразычлівасці.
Амаль увесь працоўны лёс імянінніцы непарыўна звязаны з навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю. Яна паспяхова абараніла дысертацыю на суіскальніцтва навуковай ступені кандыдата юрыдычных навук Інстытуце дзяржавы і права Акадэміі навук СССР, дзе паспяхова абараніла, працавала ў Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі, але потым абрала выкладчыцкую сцяжыну.
Варвара Уладзіміраўна падрыхтавала шмат пакаленняў юрыстаў, выкладючы як на юрыдычным факультэце, так і ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Паважаная і любімая Варвара Уладзіміраўна!
Прыміце ад нас цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём нараджэння!
Жадаем Вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, радасці кожны дзень, здзяйснення ўсяго задуманага, шчасця і дабрабыту! Вельмі хочацца, каб цеплыня, якую Вы несяце ўсім людзям вакол заўсёды вярталася б да Вас, – бо Вы сапраўды гэтага заслугоўваеце!
Калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
Фота - з архіва кафедры. Кветкі - Л.В.Бяляева
Апрацоўка - Л.В.Бяляева